Прырода Беларусі
![Прэзідэнт - Дзецям Прэзідэнт - Дзецям](/fp/v1/045/image-thumb__17045__text-with-image/17045.1589802132.cdbfc0f2a9.jpg 1x, /fp/v1/045/image-thumb__17045__text-with-image/17045.1589802132.cdbfc0f2a9@2x.jpg 2x)
Дарагі сябар! Ты жывеш у самай прыгожай краіне ў свеце. У нас няма высокіх гор і глыбокіх мораў, але мы ганарымся мноствам маляўнічых узвышшаў, густых лясоў і бяскрайніх лугоў, блакітных рэк і азёр, унікальных балот. Наша агульная задача - захаваць багацце роднай прыроды і перадаць яго нашчадкам.
Рэспубліка Беларусь мае раўнінную паверхню. Агульная плошча зямель - 20,8 млн га. Гектар - гэта мера плошчы, якая ўяўляе сабой квадрат са старанамі 100 м.
Беларуская зямля вельмі багатая. У яе нетрах выяўлена больш за 4 тыс. радовішчаў карысных выкапняў. Наша краіна поўнасцю забяспечвае свае патрэбнасці ў калійных і кухонных солях, керамічных глінах, будаўнічых пясках, будаўнічым камені, прэсных і мінеральных водах.
З-за адсутнасці ўласных рэсурсаў у Беларусь завозяць нафту, газ, вугаль, гіпс і іншыя карысныя выкапні.
![Возера ў Беларусі Возера ў Беларусі](/fp/v1/636/image-thumb__18636__text-with-image/18636.1591363238.36c58f9e19.jpg 1x, /fp/v1/636/image-thumb__18636__text-with-image/18636.1591363238.36c58f9e19@2x.jpg 2x)
Большасць азёр размешчана на поўначы краіны - у Беларускім Паазер'і. Утварыліся яны яшчэ ў ледніковы перыяд. Ледніковы перыяд - старажытнае працяглае пахаладанне, калі леднікі поўнасцю або часткова пакрывалі Беларусь. Вялікія ледніковыя глыбы значна змянілі прыродны ландшафт нашай краіны. Створаныя імі ўпадзіны і паглыбленні пасля раставання ледніка запоўніліся вадой. Усяго ў Беларусі каля 11 тыс. азёр. Яны выкарыстоўваюцца ў прамысловасці і побыце, з'яўляюцца крыніцай пітной вады, месцам пражывання многіх жывёл і рыб.
У нашай краіне больш за 20,8 тыс. рэк і ручаёў. Іх агульная працягласць - 90,6 тыс. км. Гэта ў два з лішнім разы даўжэй за экватар. Экватар - гэта ўяўная лінія, якая праходзіць пасярэдзіне зямнога шара.
У Беларусі шмат падземных прэсных вод. Яны залягаюць у асноўным на глыбінях ад некалькіх да 200 м.
Ва ўсім свеце наша краіна вядома сваімі балотамі. Іх называюць "лёгкімі Еўропы". Беларускія балоты адыгрываюць важную ролю ў прыродзе. Яны садзейнічаюць ачышчэнню паветра ад вуглякіслага газу, захаванню рэдкіх відаў раслін і жывёл.
![Лес ў Беларусі Лес ў Беларусі](/fp/v1/637/image-thumb__18637__text-with-image/18637.1591363660.1c278f718f.jpg 1x, /fp/v1/637/image-thumb__18637__text-with-image/18637.1591363660.1c278f718f@2x.jpg 2x)
Лясы істотна ўплываюць на экалогію. Сапраўдная гордасць Беларусі - Белавежская пушча, не змененая за шмат стагоддзяў чалавечай дзейнасцю. Некаторым дрэвам пушчы 600-800 гадоў.
Беларусь мае вельмі разнастайны раслінны свет. Усяго ў краіне налічваецца амаль 14 тыс. відаў раслін. Больш за 500 відаў выкарыстоўваюцца ў народнай гаспадарцы. Напрыклад, жыта, пшаніца, кукуруза, бульба, буракі і шмат іншых.
У прыродзе Беларусі сустракаюцца рэдкія расліны. Для ўліку і аховы іх заносяць у Чырвоную кнігу. Чырвоная кніга - гэта пералік рэдкіх відаў раслін і жывёл на тэрыторыі нашай краіны, якім пагражае знікненне. У Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь унесены 303 віды раслін, яны ахоўваюцца дзяржавай.
![Еўрапейскі зубр Еўрапейскі зубр](/fp/v1/183/image-thumb__18183__text-with-image/18183.1590768993.5d93c6aafd.jpg 1x, /fp/v1/183/image-thumb__18183__text-with-image/18183.1590768993.5d93c6aafd@2x.jpg 2x)
Сюды ўключаны беспазваночныя, птушкі, млекакормячыя, рыбы, земнаводныя і паўзуны. Найбольш вядомыя прадстаўнікі жывёльнага свету Беларусі - гэта лось, дзік, казуля, заяц (русак і бяляк), вавёрка, лісіца, алень, бабёр, куніца і шмат іншых.