Эканоміка

Рэспубліка Беларусь - экспартна арыентаваная дзяржава з развітой прамысловасцю, сектарам паслуг і сельскай гаспадаркай. Беларусь прытрымліваецца мадэлі сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі, якая даказала сваю жыццяздольнасць і эфектыўнасць.

У цэлым за 2010-2021 гады ВУП краіны павялічыўся ў супастаўных цэнах на 21,2% пры росце прадукцыйнасці працы за названы перыяд на 32,4%.

Валавы ўнутраны прадукт на душу насельніцтва па парытэце пакупной здольнасці вырас з $15,4 тыс. у 2010 годзе да $21,8 тыс. у 2021 годзе.

Асноўныя сацыяльна-эканамічныя паказчыкі

Глядзець у поўным памеры

ВУП, млн рублёў (2011-2015 гг. - з улiкам дэнамiнацыi 2016 г.).

Глядзець у поўным памеры

Аб’ём знешняга гандлю таварамі і паслугамі, млрд долараў ЗША.

Глядзець у поўным памеры

Аб'ём прамысловай прадукцыi, млн рублёў (2011-2015 гг. - з улiкам дэнамiнацыi 2016 г.).

Глядзець у поўным памеры

Аб'ём прадукцыi сельскай гаспадаркі, млн рублёў (2011-2015 гг. - з улiкам дэнамiнацыi 2016 г.)

Прыярытэты развіцця

Павышэнне якасці жыцця насельніцтва на аснове росту канкурэнтаздольнасці эканомікі, прыцягнення інвестыцый і інавацыйнага развіцця - гэта галоўная мэта развіцця краіны, замацаваная ў пяцігадовай праграме на 2016-2020 гады.

Для дасягнення гэтай мэты вызначаны актуальныя пры існуючых глабальных тэндэнцыях прыярытэты, на рэалізацыі якіх сканцэнтраваны ўсе ўнутраныя і знешнія рэсурсы, нацэлена работа ўсёй вертыкалі ўлады.

Гэта інвестыцыі - як крыніца тэхналагічнага абнаўлення базавых і фарміравання новых інавацыйных галін эканомікі; эфектыўная занятасць на новых працоўных месцах з высокай прадукцыйнасцю - як сродак выкарыстання працоўнага патэнцыялу і сацыяльнай стабільнасці; экспарт - як галоўная кропка прыкладання намаганняў для збалансаванага эканамічнага развіцця.

Аснова росту канкурэнтаздольнасці - інавацыйнае развіццё, фінансавае аздараўленне рэальнага сектара эканомікі, зніжэнне ўсіх відаў затрат, павышэнне ўкладу малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Усё гэта непасрэдна звязана і з прыярытэтамі бягучай пяцігодкі - "інфарматызацыя" і "моладзь".

Пазіцыі Беларусі ў міжнародных рэйтынгах

Рэспубліка Беларусь захоўвае свае пазіцыі ў шэрагу міжнародных рэйтынгаў, якія выступаюць важнымі індыкатарамі ўзроўню развіцця краіны ў пэўных сферах для замежных інвестараў і крэдытораў.

Аб прагрэсе ў галіне ўстойлівага развіцця сведчаць высокія пазіцыі Беларусі па паказчыках дасягнення краінамі МУР SDG Index and Dashboards Report міжнароднага фонду Bertelsmann Stiftung і сеткі арганізацый глабальнай ініцыятывы ААН Sustainable Development Solutions Network. У 2022 годзе Беларусь заняла 34 месца (76,0 бала са 100), атрымаўшы ацэнку вышэйшую за сярэднюю па рэгіёне Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі (рэйтынг ахопліваў 163 краіны свету і ўключаў каля 100 паказчыкаў, звязаных з выкананнем МУР). 

У рэйтынгу па Індэксе чалавечага развіцця, які з’яўляецца агульнапрызнаным інструментам параўнання ўзроўню жыцця розных краін свету, Беларусь займае 53 пазіцыю са 189 дзяржаў і ўваходзіць у групу краін з вельмі высокім узроўнем чалавечага развіцця па класіфікацыі ААН. 

У агульным рэйтынгу нацыянальнага дабрабыту (Legatum Prosperity Index 2019) Беларусь заняла 73 месца (са 167 краін). Мы маем высокія пазіцыі па ўзроўні адукацыі (32 месца) і па ўзроўні ўмоў жыцця (45 месца). Пры гэтым па эканоміцы пазіцыі краіны за год палепшыліся з 56 да 54 месца.

У выніку мэтанакіраваных мер па ўдасканаленні адносін уласнасці і паляпшэнні бізнес-клімату забяспечваюцца высокія пазіцыі Беларусі ў адпаведным міжнародным рэйтынгу. У прыватнасці, у рэйтынгу "Вядзенне бізнесу 2020" Беларусь заняла 49 месца са 190 краін свету.

У рэйтынгу ўніверсітэтаў QS EECA University Rankings 2022 Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт увайшоў у топ-25 у рэгіёне Еўропы і Цэнтральнай Азіі. Даследаванне ў цэлым ацэньвае 450 ВНУ на аснове дзесяці паказчыкаў: даследчая дзейнасць, выкладанне, меркаванне работадаўцаў і кар’ерны патэнцыял, колькасць замежных студэнтаў і выкладчыкаў і інш.

Беларусь заняла 40 месца са 193 у рэйтынгу ААН па ўзроўні развіцця электроннага ўрада (United Nations E-Government Survey 2020), што на 2 пазіцыі лепш за вынікі 2018 года. Беларусь упершыню трапіла ў топ-40 - групу краін з вельмі высокім індэксам развіцця электроннага ўрада.

Па індэксе электроннага ўдзелу (E-Participation), які адлюстроўвае развіццё сэрвісаў актыўнай камунікацыі паміж грамадзянамі і дзяржавай, Беларусь паднялася на 33 месца (у 2016 годзе была на 76).