Інавацыйнае развіццё
Узаемадзеянне галін навукі і органаў дзяржаўнага кіравання ў навукова-інавацыйнай сферы ажыццяўляецца на сістэмнай аснове. Прыярытэт тут - маштабная мадэрнізацыя вытворчай і галіновай структуры эканомікі, укараненне ў практыку найноўшых навуковых распрацовак, якія адносяцца да вышэйшых тэхналагічных укладаў, рэалізацыя айчынных распрацовак, забеспячэнне тэхналагічнага суверэнітэту.
Дзейсным інструментам пабудовы інавацыйнай эканомікі з'яўляецца Дзяржаўная праграма інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады (далей - ДПІР).
У 2024 годзе выкананы ўвод у эксплуатацыю аб'ектаў па 12 праектах ДПІР, выхад на праектную магутнасць па 19 праектах. Аб'ём вытворчасці прадукцыі (работ, паслуг) па праектах ДПІР склаў Br5 579,5 млн, у тым ліку экспарт - Br2 539,2 млн. У рамках рэалізацыі праектаў і мерапрыемстваў ДПІР створана і мадэрнізавана 1 177,375 высокапрадукцыйных працоўных месцаў (з іх створана 1 034,5). У цэлым у рамках рэалізацыі праектаў і мерапрыемстваў ДПІР створаны 2 802 высокапрадукцыйныя працоўныя месцы.
Забяспечана функцыянаванне 23 суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры, у тым ліку 16 тэхнапаркаў, 5 цэнтраў трансферу тэхналогій, Беларускага інавацыйнага фонду і Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.
За мінулыя пяць гадоў больш як трэць агульнага аб'ёму экспарту тавараў і паслуг прыпадала на навукаёмістую і высокатэхналагічную прадукцыю. У 2025 годзе гэты паказчык склаў 36,2%. Да ўзроўню 2020 года вартасны аб'ём экспарту навукаёмістай і высокатэхналагічнай прадукцыі вырас больш як на 31%.