Выканаўчая ўлада
Выканаўчую ўладу ажыццяўляе Урад – Савет Міністраў, які з’яўляецца цэнтральным органам дзяржаўнага кіравання.
Узначальвае Урад Прэм’ер-міністр, які назначаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь з папярэдняй згоды Палаты прадстаўнікоў. Урад кіруе сістэмай падпарадкаваных яму міністэрстваў і іншых органаў выканаўчай улады.
У склад Урада ўваходзяць намеснікі Прэм’ер-міністра і міністры, а таксама могуць уваходзіць кіраўнікі іншых дзяржаўных органаў і арганізацый.
Урад Рэспублікі Беларусь прымае пастановы, якія маюць абавязковую сілу на ўсёй тэрыторыі дзяржавы.
У сваёй дзейнасці Урад падсправаздачны Прэзідэнту і адказны перад Парламентам.