Віртуальны тур па Палацы Незалежнасці

Лакацыі Палаца Незалежнасці

Пад'язная алея
Пад'язная алея
Парадны ўваход
Парадны ўваход
Зала ўрачыстых цырымоній
Зала ўрачыстых цырымоній
Прэс-цэнтр
Прэс-цэнтр
Балкон правага крыла
Балкон правага крыла
Зала перагавораў у вузкім складзе
Зала перагавораў у вузкім складзе
Вялікая зала перагавораў
Вялікая зала перагавораў
Зала дзяржаўных узнагарод
Зала дзяржаўных узнагарод
Зала ўручэння даверчых грамат
Зала ўручэння даверчых грамат
Хол анфіладных залаў
Хол анфіладных залаў
Малая зала перагавораў
Малая зала перагавораў
Хол другога паверха
Хол другога паверха
Хол зімняга саду
Хол зімняга саду
Зімні сад
Зімні сад
Унутраны двор
Унутраны двор
Зялёная зала
Зялёная зала
Бакавы пакой Зялёнай залы
Бакавы пакой Зялёнай залы
Камінная зала
Камінная зала
Балкон левага крыла
Балкон левага крыла
Чырвоная зала
Чырвоная зала
Універсальная зала
Універсальная зала
Цэнтральны балкон другога паверха
Цэнтральны балкон другога паверха
Белая зала
Белая зала

Зала ўрачыстых цырымоній

Зала ўрачыстых цырымоній – самая маштабная і ўмяшчальная ў Палацы Незалежнасці – валодае асаблівай атмасферай. Тут праходзяць найбольш знакавыя мерапрыемствы з удзелам Кіраўніка дзяржавы. У гэтай зале віншуюць лепшых выпускнікоў краіны. Спартсмены і трэнеры, якія праслаўляюць Беларусь на ўвесь свет, атрымліваюць тут заслужаныя ўзнагароды. Адзначылі ў гэтай зале і 100-годдзе УЛКСМ - арганізацыі, лепшыя традыцыі якой захоўваюцца ў Беларусі і сёння. Зала ўрачыстых цырымоній 6 лістапада 2015 года стала сведкай найбольш важнай падзеі ў палітычным жыцці краіны – інаўгурацыі нававыбранага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі.

Балкон левага крыла

Балкон левага крыла Палаца Незалежнасці, праз які ляжыць шлях многіх замежных гасцей у Камінную залу, дзе Прэзідэнт прымае большасць замежных дэлегацый.

Балкон правага крыла

Балкон правага крыла Палаца Незалежнасці накіроўвае гасцей і ўдзельнікаў мерапрыемстваў у галерэю залаў перагавораў і ўрачыстых падзей.

Зала перагавораў у вузкім складзе

Залу перагавораў у вузкім складзе таксама называюць "Слуцкай". Уся справа ў яе асаблівым аздабленні - палотнах з дэкаратыўнай вышыўкай паводле матываў традыцыйных беларускіх арнаментаў і слуцкіх паясоў. Гэта зала, разлічаная на перагаворы і нарады ў вузкім складзе з удзелам невялікіх дэлегацый, мае форму правільнага васьмігранніка. Тут традыцыйна праходзяць сустрэчы Кіраўніка дзяржавы з кіраўнікамі расійскіх рэгіёнаў. У час саміту кіраўнікоў дзяржаў СНД менавіта гэта зала прыняла перагаворы ў вузкім фармаце. Тут жа ў 2019 годзе Прэзідэнт Беларусі даў шматгадзіннае інтэрв'ю буйнейшым украінскім СМІ.

Зала дзяржаўных узнагарод

Зала ўручэння дзяржаўных узнагарод, вядомая таксама як зала "Беларусь", - адна з самых значных у Палацы Незалежнасці. Тут з рук Кіраўніка дзяржавы ў асабліва ўрачыстай атмасферы прымаюць узнагароды лепшыя людзі краіны: шматдзетныя маці, абаронцы Радзімы, людзі, якія дасягнулі высокіх вынікаў у вытворчай і сацыяльнай сферах, лепшыя спартсмены, дзеячы навукі і культуры.

У інтэр'еры залы выкарыстаны цёмна-зялёны мармур, які задае асаблівы настрой. 32 калоны, размешчаныя ўздоўж сцен, нагадваюць ганаровую варту. Зала ўпрыгожана ляпнымі медальёнамі і мазаічнымі пано з выявай дзяржаўнай сімволікі і вышэйшых дзяржаўных узнагарод Рэспублікі Беларусь.

Зала ўручэння даверчых грамат

У Зале даверчых грамат традыцыйна праходзяць важныя пратакольныя мерапрыемствы – цырымоніі ўручэння замежнымі пасламі даверчых грамат Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь. Але выкарыстоўваецца яна не толькі для такіх афіцыйных мерапрыемстваў. Напрыклад, у 2019 годзе тут адбылася цырымонія ўручэння Кіраўніком дзяржавы першых пашпартоў юным грамадзянам краіны.

У інтэр'еры залы больш за ўсё вылучаюцца размешчаныя на сценах сімвалічныя скруткі грамат.

Малая зала перагавораў

Малую залу перагавораў таксама называюць "Нацыянальнай". Тут, як правіла, праходзяць сустрэчы Прэзідэнта з замежнымі дэлегацыямі ў невялікім складзе. У гэтых сценах праходзілі перагаворы "нармандскай чацвёркі" ў пашыраным фармаце, а таксама сустрэча Кіраўніка дзяржавы з прадстаўнікамі буйнейшых кітайскіх СМІ.

Зала цікавая дызайнерскім сумяшчэннем класічнага інтэр'ера з творамі сучаснага выяўленчага мастацтва. Тут прадстаўлены работы вядомых беларускіх мастакоў: У.Савіча, Л.Хобатава, Р.Сітніцы і інш. У іх аўтары звяртаюцца да тэм народных свят.

Вялікая зала перагавораў

Дэкаратыўны роспіс у медальёнах, пано-мазаіка з беларускім арнаментам, порцік у грэчаскім стылі, венецыянскі тынк і кесонная столь - усё гэта інтэр'ерныя асаблівасці Вялікай залы перагавораў. Яна прымае важнейшыя нарады ўнутранага парадку дня і міжнародныя сустрэчы ў шырокім складзе.

У 2013 годзе ў гэтых сценах адбыліся пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета і Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД. У 2018 годзе - пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы ў пашыраным складзе.

Хол зімняга саду

Хол зімняга саду прасторны, у ім шмат паветра і свету. Гасцей сустракаюць дзве белыя мармуровыя лесвіцы, якія гасцінна раскрываюць прастору вестыбюля і вядуць на другі паверх.

Увесь хол абліцаваны светлым мармурам. Адчуванне манументальнасці надаюць шэсць масіўных калон. Мармуровая абліцоўка, дэкаратыўны тынк і беласнежная кесонная столь ствараюць тут асаблівую, напоўненую святлом атмасферу, у якую гарманічна ўпісваюцца творы мастацтва.

Зімні сад

Зімні сад - прадмет асобных кампліментаў з боку гасцей Палаца Незалежнасці. Яго вышыня ад падлогі да верхняй кропкі шклянога купала складае 18 м. Уздоўж арачных вокнаў размешчаны тэрасы з экзатычнымі раслінамі. Тут можна ўбачыць драцэны, юкі, заміякулькасы, антурыумы, гусманіі і не толькі

Галоўнае ўпрыгажэнне Зімняга саду - каскадны фантан, па абодва бакі якога на п'едэсталах узвышаюцца скульптурныя кампазіцыі з бронзы - "Нёман" і "Прыпяць", якія сімвалізуюць рэкі Беларусі.

Усяго ў Палацы Незалежнасці прадстаўлена звыш 150 відаў раслін.

Чырвоная зала

Зала мае прамавугольную форму са строгім і лаканічным дэкорам, прызначана для правядзення рабочых нарад па актуальных пытаннях унутранага і знешнепалітычнага жыцця краіны. Менавіта ў гэтай зале часта праходзяць кадравыя дні Кіраўніка дзяржавы, назначаюцца новыя ўпраўленцы.

Шпалеры ў строгім сінім адценні, масіўныя чырвоныя шторы, геаметрычны паркет - усё гэта задае дзелавы тон і падкрэслівае важнасць праводзімых тут мерапрыемстваў. На сценах - карціны беларускіх мастакоў. Пад столлю залацістай стужкай праходзіць традыцыйны беларускі арнамент.

Камінная зала

Невялікая і ўтульная Камінная зала найлепшым чынам падыходзіць для грунтоўнай размовы і абмену меркаваннямі ў давернай абстаноўцы. Гэта зала - рэкардсмен па колькасці праведзеных міжнародных сустрэч з удзелам Кіраўніка дзяржавы. Не раз у гэтых сценах арганізоўваліся інтэрв'ю Прэзідэнта Беларусі ўплывовым замежным СМІ.

Інтэр'ерныя асаблівасці Каміннай залы - мастацкі роспіс цэнтральнай часткі столі, а таксама камін "Адысей", партал якога выкананы з мармуру.

Зялёная зала

Гэта зала Палаца Незалежнасці, без перабольшання, мае сусветную вядомасць. Менавіта тут, за закрытымі дзвярамі, 11-12 лютага 2015 года прайшла вялікая частка няпростых перагавораў "нармандскай чацвёркі" - прэзідэнтаў Расіі, Украіны, Францыі і канцлера Германіі. Вынікам перагавораў стала падпісанне другога Мінскага пагаднення, якое да гэтага часу адыгрывае важнейшую ролю на шляху ўстанаўлення міру на ўкраінскай зямлі.

Зялёная зала выкарыстоўваецца для правядзення прыватных размоў у вузкім складзе, тут праходзяць адпаведныя гэтаму характару сустрэчы.

Асаблівая элегантнасць інтэр'ера дасягаецца дзякуючы круглай планіроўцы залы. Цэнтральнай часткай усёй кампазіцыі з’яўляецца камін, упрыгожаны гадзіннікам у стылі барока.

Бакавы пакой Зялёнай залы

Гэта памяшканне, якое смела можна назваць дапаможным, у час перагавораў "нармандскай чацвёркі" ў Палацы Незалежнасці ў лютым 2015 года трапіла ў фокус увагі ўсяго свету. Менавіта ў гэты бакавы пакой Зялёнай залы ў час шматгадзінных начных перагавораў ішлі раіцца па найбольш закрытых тэмах лідары Германіі, Францыі, Расіі і Украіны. З таго часу ў гэтых сценах не праходзіла якіх-небудзь значных сустрэч, аднак да гэтага часу сюды імкнуцца трапіць многія журналісты, каб у дэталях убачыць і адчуць атмасферу таго гістарычнага моманту.

Універсальная зала

Універсальная зала - адна з самых незвычайных па форме і вялікіх па плошчы ў Палацы Незалежнасці. Яе прастора выканана ў выглядзе амфітэатра. Тут праводзяцца прэс-канферэнцыі, іншыя буйныя мерапрыемствы з прамымі тэлетрансляцыямі. У час маштабных самітаў, якія прымае Палац Незалежнасці, гэта зала часта становіцца фінальнай пляцоўкай афіцыйнай часткі мерапрыемстваў - кіраўнікі дзяржаў тут выступаюць перад шматлікімі прадстаўнікамі СМІ.

Колеравае рашэнне сцен - сацінава-блакітныя тоны сцен у спалучэнні з белай ляпнінай і цёплым адценнем дрэва. Цэнтральнае месца ў інтэр'еры займае сімвал дзяржаўнасці - герб Рэспублікі Беларусь, выкананы ў мазаічнай тэхніцы.

Прэс-цэнтр

Штодзённа ў Палацы Незалежнасці працуюць дзясяткі прадстаўнікоў СМІ, асвятляць міжнародныя мерапрыемствы да нас прыязджаюць сотні журналістаў, на гістарычных перагаворах "нармандскай чацвёркі" ў Палацы Незалежнасці працавалі больш як паўтысяча прадстаўнікоў СМІ з усяго свету.

Для камфортнай работы журналістаў у Палацы Незалежнасці абсталяваны два прэс-цэнтры. Асноўным з іх лічыцца "сіні". Тут арганізуюцца відэатрансляцыі з любой залы палаца, вылучаны спецыяльныя зоны для аператыўнага запісу інтэрв'ю, прэс-цэнтр аснашчаны ўсім неабходным гукавым, светлавым і іншым абсталяваннем для работы журналістаў. У інтэр'еры прэс-цэнтра ўдала спалучаюцца элементы стылю хай-тэк і класікі.

Хол анфіладных залаў

Хол анфіладных залаў аб’ядноўвае ў адзінае цэлае ўсе залы палаца. Архітэктарам удалося ператварыць аўдыторыю для чакання ў сапраўднае ўпрыгажэнне будынка. Сцены хола ўпрыгожваюць ляпны арачны дэкор, пано ў тэхніцы мазаікі і ляўкасу. Звяртае на сябе ўвагу габелен работы вядомых беларускіх мастакоў, вытканы ўручную.

Менавіта гэты хол быў выбраны Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным для правядзення прэс-канферэнцыі пасля завяршэння перагавораў "нармандскай чацвёркі" 12 лютага 2015 года.

Белая зала

З’яўляючыся па архітэктурным рашэнні падобнай да Чырвонай, Белая зала тым не менш мае свой стыль і асаблівы характар. Тут абмяркоўваюцца важнейшыя грамадска-палітычныя і эканамічныя пытанні, праходзяць нарады з кіраўніцтвам краіны і мясцовымі органамі ўлады.

Атмасфера залы адначасова рабочая і ўтульная. Шпалеры і мэбля выкананы ў жамчужна-залацістым колеры, столь - у халодным блакітным адценні, шторы - цёмна-васільковыя з вышыўкай. Тут таксама прасочваецца адзін з асноўных лейтматываў усёй інтэр'ернай лініі Палаца Незалежнасці - залацісты арнамент пад столлю з элементамі ўзораў слуцкіх паясоў.

Пад'язная алея

Палац Незалежнасці – сапраўдная візітная картка Беларусі. Аб’ект, які назаўсёды застанецца нашчадкам і будзе сімвалізаваць непахіснасць беларускай дзяржаўнасці і суверэнітэту. У залах гэтага палаца, пабудаванага беларускімі майстрамі з беларускіх матэрыялаў, праходзяць важнейшыя сустрэчы і нарады, праводзяцца лёсавызначальныя перагаворы, прымаюцца ключавыя для развіцця краіны рашэнні. Урачыстае адкрыццё Палаца Незалежнасці адбылося 24 кастрычніка 2013 года.

Парадны ўваход

Фасад Палаца Незалежнасці выкананы ў духу постмадэрнізму з выкарыстаннем класічных архітэктурных форм, у якія ўплецены традыцыйныя нацыянальныя матывы. Беларускі арнамент уздоўж галоўных фасадаў будынка прадстаўлены ў форме слуцкіх паясоў і выкананы з шліфавальнай сталі - гэта і ёсць прыклад увасаблення традыцыйных нацыянальных матываў у сучасных архітэктурных формах. Галоўны фасад будынка ўпрыгожвае Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь.

Унутраны двор

Беларускаму і замежнаму тэлегледачу ўнутраны двор Палаца Незалежнасці вядомы як месца ўрачыстай сустрэчы самых высокіх гасцей нашай краіны - кіраўнікоў замежных дзяржаў. Менавіта тут адбываецца першая сустрэча двух лідараў у час афіцыйных візітаў у Рэспубліку Беларусь. Цырымонія, якая праходзіць пад адкрытым небам, заўсёды мае ўрачысты характар і суправаджаецца адпаведнай моманту атрыбутыкай - рота ганаровай варты, сцягі і гімны дзвюх краін. Удзельнікамі ўрачыстай цырымоніі ўжо станавіліся Наследны прынц ААЭ, лідары КНР, Турэцкай Рэспублікі, Індыі, Егіпта, Кубы, Сербіі, Узбекістана, Таджыкістана, Азербайджана, Малдовы, Грузіі і Туркменістана.

Хол другога паверха

Прасторны хол другога паверха сустракае гасцей, якія прыбываюць на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі. Тут жа настройваюцца на дзелавы лад высокія службовыя асобы нашай краіны – перад дакладам Кіраўніку дзяржавы.

У гэтым холе праходзяць невялікія выставы пейзажнага жывапісу вядомых беларускіх мастакоў, якія адпавядаюць сезонам года. Пастаяннай з’яўляецца экспазіцыя-падарунак - прысвечаная малой радзіме Кіраўніка дзяржавы.

Цэнтральны балкон другога паверха

Цэнтральны балкон другога паверха, з якога адкрываецца від на Залу ўрачыстых цырымоній. Тут размешчаны сімвалічныя падарункі, работы вядомых беларускіх скульптараў.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь

Закон, які закладвае аснову прававой, палітычнай і эканамічнай сістэмы дзяржавы. Закон, які павінен ведаць кожны!

Традыцыі Беларусі

Традыцыі - гэта тое, што аб'ядноўвае нацыю, умацоўваючы духоўную сувязь пакаленняў і эпох. 25 традыцый суверэннай Беларусі, у якіх закладзена беражлівае стаўленне да спадчыны мінулых пакаленняў.