Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь:
- забяспечвае ўзаемадзеянне Кіраўніка дзяржавы са сродкамі масавай інфармацыі;
- займаецца арганізацыяй інфармацыйнага забеспячэння дзейнасці Прэзідэнта, а таксама мерапрыемстваў унутрыдзяржаўнага і міжнароднага характару з яго ўдзелам;
- праводзіць работу з беларускімі і замежнымі СМІ ў мэтах поўнага і аб'ектыўнага асвятлення дзейнасці Прэзідэнта;
- забяспечвае асвятленне ў СМІ дзяржаўнай унутранай і знешняй палітыкі, якая праводзіцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;
- удзельнічае ў перспектыўным і аператыўным планаванні мерапрыемстваў Кіраўніка дзяржавы;
- прадастаўляе сродкам масавай інфармацыі звесткі аб дзейнасці Прэзідэнта і прававых актах, якія ім выдаюцца;
- праводзіць штогадовую акрэдытацыю прадстаўнікоў СМІ пры прэс-службе;
- фарміруе фота-, фона- і відэаархіў мерапрыемстваў з удзелам Кіраўніка дзяржавы.
Непасрэднае кіраўніцтва дзейнасцю прэс-службы ажыццяўляе прэс-сакратар Прэзідэнта. Яго асноўная задача – фарміраванне праз сродкі масавай інфармацыі грамадскай думкі аб дзейнасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; растлумачванне грамадскасці асноўных напрамкаў унутранай і знешняй палітыкі, якая праводзіцца Кіраўніком дзяржавы.
Прэс-сакратар Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – Эйсмант Наталля Мікалаеўна.
Прэс-сакратар Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь:
- ажыццяўляе інфармацыйнае забеспячэнне ўнутранай і знешняй палітыкі, якая праводзіцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;
- уносіць прапановы па рэагаванні Кіраўніка дзяржавы на найбольш важныя падзеі ўнутры краіны і за мяжой;
- інфармуе кіруючых работнікаў дзяржорганаў аб ацэнках, крытычных заўвагах і прапановах, выказаных Прэзідэнтам і кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта;
- ажыццяўляе кантроль за своечасовым і якасным выкананнем даручэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
- садзейнічае правядзенню розных мерапрыемстваў з удзелам Кіраўніка дзяржавы ў Беларусі і за мяжой у мэтах іх асвятлення ў СМІ;
- каардынуе работу прэс-службаў дзяржаўных органаў, дзейнасць найбуйнейшых дзяржаўных СМІ, а таксама аддзела падрыхтоўкі выступленняў Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
- ажыццяўляе аператыўнае кіраўніцтва дзейнасцю "ДУ "Нацыянальны прэс-цэнтр Рэспублікі Беларусь".
Тэлефон прэс-службы: +375 17 222-35-03
Факс: +375 17 222-30-20
Адрас электроннай пошты для прадстаўнікоў СМІ: press@president.gov.by
Заяўка на акрэдытацыю
Для работы на мерапрыемствах з удзелам Кіраўніка дзяржавы прадстаўнікам сродкаў масавай інфармацыі неабходна быць акрэдытаванымі пры прэс-службе Прэзідэнта. Заяўкі на ўдзел у мерапрыемстве прадстаўнікоў СМІ падаюцца па электроннай пошце або факсе ў прэс-службу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь не пазней як за 3 дні да мерапрыемства. Заяўкі на гадавую акрэдытацыю прымаюцца штогод з 15 кастрычніка да 10 лістапада. Спампаваць бланк акрэдытацыіДля атрымання акрэдытацыі:
- беларускім журналістам неабходна мець пасведчанне журналіста і знаходзіцца ў штаце зарэгістраванага ў Дзяржаўным рэестры сродкаў масавай інфармацыі пры Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь СМІ;
- замежным журналістам неабходна мець акрэдытацыю пры Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь (выключэнне складаюць СМІ, якія прыбываюць у складзе замежных дэлегацый).
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пакідае за сабой права адмовіць у акрэдытацыі. Журналісты, якія працуюць на мерапрыемстве, абавязаны няўхільна прытрымлівацца інструкцый супрацоўнікаў прэс-службы.
Па пытаннях прадастаўлення іншых фота- і відэаматэрыялаў звяртацца па тэлефоне: +375 17 222-35-03 або адпраўляць заяўкі па электроннай пошце: press@president.gov.by.