ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне"
Гісторыя СТБ бярэ пачатак 19 кастрычніка 2000 года - у гэты дзень было зарэгістравана закрытае акцыянернае таварыства "Сталічнае тэлебачанне", і ўжо 1 студзеня 2001 года выйшаў у эфір выпуск сталічных навін.
Сёння карпункты тэлеканала ёсць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі, таксама ў кіраванні знаходзіцца канал "РТР-Беларусь". У камандзе працуюць больш як 300 супрацоўнікаў: карэспандэнты, рэдактары, тэлеаператары, відэаінжынеры.
Прыярытэт у вяшчальнай палітыцы - інфармацыйныя і інфармацыйна-аналітычныя праграмы. Вялікую цікавасць гледачоў выклікаюць праекты ў жанры журналісцкіх расследаванняў. Шырока асвятляюцца і актуальныя моманты жыцця сталіцы Беларусі, а таксама навіны сталічнага рэгіёна. Нязменна ў эфіры прысутнічае якасная тэледакументалістыка, развіваецца інтэрнэт-вяшчанне. Тэлепраграма вяшчае ў фармаце высокай дакладнасці HD, на які перайшла ў краіне першай.
Тэлекампанія актыўна развівае канцэпцыю аўтарскага тэлебачання, выпускае якасныя аналітычныя праграмы па міжнароднай праблематыцы.