Сацыяльная абарона насельніцтва

Вялікая ўвага ў Рэспубліцы Беларусь удзяляецца людзям старэйшага ўзросту і інвалідам. Для аказання ім неабходнай падтрымкі сфарміравана і дынамічна развіваецца дзяржаўная сістэма сацыяльнага абслугоўвання.
У кожным адміністрацыйным раёне рэспублікі працуе тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва з філіяламі і сацыяльнымі пунктамі, што забяспечвае даступнасць атрымання сацыяльнай падтрымкі.
Для тых, хто мае патрэбу ў доглядзе і медыцынскай дапамозе кругласутачна, створаны камфортныя ўмовы пражывання і абслугоўвання ў стацыянарных установах, максімальна набліжаныя да дамашніх.
У зоне асаблівай увагі - адзінокія грамадзяне. Па выніках штогадова праводзімых абследаванняў умоў іх жыцця мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі прымаюцца меры па забеспячэнні бяспечных умоў пражывання, аказанні неабходнай сацыяльнай падтрымкі.
Разнастайнасць форм сацыяльнага абслугоўвання і спектра сацыяльных паслуг дазваляюць забяспечыць магчымасць выбару непрацаздольнымі грамадзянамі прымальнай формы жыццеўладкавання - дома або ў стацыянарных установах.
Прыярытэтам у сацыяльным абслугоўванні з’яўляецца стварэнне ўмоў для максімальна магчымага прадаўжэння знаходжання людзей састарэлага ўзросту і інвалідаў у прывычных дамашніх умовах. Для гэтага ў Беларусі працуе служба сацыяльнай дапамогі дома, развіваюцца паслугі дзённага знаходжання, укараняюцца новыя формы сацыяльнай работы. У выніку прымаемых дзяржавай мер павялічваецца ахоп сацыяльнымі паслугамі маючых у гэтым патрэбу непрацаздольных грамадзян.
У Рэспубліцы Беларусь створана эфектыўная сістэма сацыяльнай падтрымкі насельніцтва.
У рамках сістэмы дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі (ДАСД) аказваецца матэрыяльная падтрымка - малазабяспечаным грамадзянам, сем’ям, якія выхоўваюць малалетніх дзяцей, інвалідам.
Сёння сістэма ДАСД уключае чатыры сацыяльныя выплаты, якія маюць розныя мэты прадастаўлення:
- штомесячная сацыяльная дапамога для малазабяспечаных грамадзян і сем’яў, сярэднедушавы даход якіх ніжэйшы за БПМ - крытэрый патрэбнасці;
- аднаразовая сацыяльная дапамога для грамадзян і сем’яў, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, маюць даходы ніжэйшыя за 150% крытэрыю патрэбнасці;
- сацыяльная дапамога для пакрыцця затрат на набыццё прадметаў гігіены для дзяцей-інвалідаў, маючых IV ступень страты здароўя, інвалідаў I групы;
- забеспячэнне прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця прадастаўляецца малазабяспечаным сем’ям, а пры нараджэнні дваіх і больш дзяцей адначасова - без уліку ўзроўню даходаў сям’і.
У 2021 годзе атрымальнікамі ДАСД сталі 282,4 тыс. чалавек на суму Br122,9 млн.