Беларусь гасцінная
Беларусь - краіна са старажытнай гісторыяй і багатымі традыцыямі, маляўнічай прыродай і цудоўнай архітэктурай, прамысловымі гігантамі і развітой сельскай гаспадаркай, самабытнай кухняй і гасціннымі людзьмі. І з кожным годам яна становіцца ўсё больш прывабнай для турыстаў.
Беларусь знаходзіцца ў цэнтры Еўропы на перакрыжаванні многіх міжнародных маршрутаў. Плошча нашай краіны - 207,6 тыс. кв.км.
Галоўнае, чым славяцца беларусы, - гэта гасціннасць і ветлівасць. Мы шырока адкрываем дзверы для турыстаў. У краіне паспяхова дзейнічае бязвізавы рэжым для грамадзян многіх дзяржаў.