Дзяржаўныя святы, святочныя дні, памятныя і святочныя даты

Дзяржаўныя святы, святочныя дні, памятныя і святочныя даты ўстанаўлівае Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Цяпер дзейнічае Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г. № 157 "Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь".

У адпаведнасці са змяненнямі і дапаўненнямі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прынятымі на рэспубліканскім рэферэндуме 27 лютага 2022 года, дзяржаўныя і святочныя дні ўстанаўлівае Усебеларускі народны сход.

Дзяржаўныя святы ўстанаўліваюцца ў азнаменаванне падзей, якія маюць асаблівае гістарычнае або грамадска-палітычнае значэнне для Рэспублікі Беларусь і аказалі істотны ўплыў на развіццё беларускай дзяржавы і грамадства.

Святочныя дні ўстанаўліваюцца ў азнаменаванне іншых падзей, прысвечаных традыцыйным датам, ушаноўванню работнікаў пэўнай прафесіі, галіны гаспадаркі або сферы дзейнасці і г.д.

Памятныя даты звязаны з іншымі гістарычнымі падзеямі ў жыцці дзяржавы і грамадства або традыцыйна адзначаюцца асобнымі катэгорыямі грамадзян.

Святочныя даты – гэта традыцыйна адзначаемыя значнай колькасцю грамадзян падзеі, якія не надзяляюцца ў Рэспубліцы Беларусь афіцыйным статусам дзяржаўнага свята, святочнага дня або памятнай даты.

Дзяржаўныя святы

  • Дзень Канстытуцыі – 15 сакавіка;
  • Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі – 2 красавіка;
  • Дзень Перамогі – 9 мая;
  • Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь – другая нядзеля мая;
  • Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) – 3 ліпеня;
  • Дзень народнага адзінства – 17 верасня.

Агульнарэспубліканскія святочныя дні

  • Новы год – 1 і 2 студзеня;
  • Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь – 23 лютага;
  • Дзень жанчын – 8 сакавіка;
  • Свята працы – 1 мая;
  • Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі – 7 лістапада.

Рэлігійныя святочныя дні

  • Нараджэнне Хрыстова (праваслаўнае Раство) – 7 студзеня;
  • Вялікдзень – па календары праваслаўнай і каталіцкай канфесій;
  • Радаўніца – па календары праваслаўнай канфесіі;
  • Дзень памяці – 2 лістапада;
  • Нараджэнне Хрыстова (каталіцкае Раство) – 25 снежня.
  • Дзень работнікаў сацыяльнай абароны – 5 студзеня;
  • Дзень банкаўскіх і фінансавых работнікаў – першая нядзеля студзеня;
  • Дзень ратавальніка – 19 студзеня;
  • Дзень дыпламатычнага работніка – 22 студзеня;
  • Дзень беларускай навукі – апошняя нядзеля студзеня;
  • Дзень работнікаў землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службы – 21 лютага;
  • Дзень міліцыі – 4 сакавіка;
  • Дзень унутраных войскаў – 18 сакавіка;
  • Дзень работнікаў гідраметэаралагічнай службы – 23 сакавіка;
  • Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі – чацвёртая нядзеля сакавіка;
  • Дзень геолага – першая нядзеля красавіка;
  • Дзень судовага эксперта – 22 красавіка;
  • Дзень друку – 5 мая;
  • Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі – 7 мая;
  • Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту – трэцяя субота мая;
  • Дзень пагранічніка – 28 мая;
  • Дзень хіміка – апошняя нядзеля мая;
  • Дзень меліяратара – першая нядзеля чэрвеня;
  • Дзень работнікаў лёгкай прамысловасці – другая нядзеля чэрвеня;
  • Дзень медыцынскіх работнікаў – трэцяя нядзеля чэрвеня;
  • Дзень работнікаў пракуратуры – 26 чэрвеня;
  • Дзень вынаходніка і рацыяналізатара – апошняя субота чэрвеня;
  • Дзень эканаміста – 30 чэрвеня;
  • Дзень кааперацыі – першая субота ліпеня;
  • Дзень работнікаў воднага транспарту – першая нядзеля ліпеня;
  • Дзень работнікаў падатковых органаў – другая нядзеля ліпеня;
  • Дзень металурга – трэцяя нядзеля ліпеня;
  • Дзень пажарнай службы – 25 ліпеня;
  • Дзень работнікаў гандлю – апошняя нядзеля ліпеня;
  • Дзень чыгуначніка – першая нядзеля жніўня;
  • Дзень будаўніка – другая нядзеля жніўня;
  • Дзень работнікаў дзяржаўнай статыстыкі – 23 жніўня;
  • Дзень шахцёра – апошняя нядзеля жніўня;
  • Дзень работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці – першая нядзеля верасня;
  • Дзень супрацоўніка органаў папярэдняга следства – 12 верасня;
  • Дзень бібліятэк – 15 верасня;
  • Дзень мытніка – 20 верасня;
  • Дзень работнікаў лесу – трэцяя нядзеля верасня;
  • Дзень машынабудаўніка – апошняя нядзеля верасня;
  • Дзень архівіста – 6 кастрычніка;
  • Дзень настаўніка – першая нядзеля кастрычніка;
  • Дзень работнікаў культуры – другая нядзеля кастрычніка;
  • Дзень стандартызацыі – 14 кастрычніка;
  • Дзень работнікаў фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці – 15 кастрычніка;
  • Дзень аўтамабіліста і дарожніка – апошняя нядзеля кастрычніка;
  • Дзень работнікаў грамадзянскай авіяцыі – першая нядзеля лістапада;
  • Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу – трэцяя нядзеля лістапада;
  • Дзень страхавых работнікаў – першая субота снежня;
  • Дзень юрыста – першая нядзеля снежня;
  • Дзень супрацоўніка органаў дзяржаўнай бяспекі – 20 снежня;
  • Дзень энергетыка – 22 снежня.
  • Дзень інжынерных войскаў – 21 студзеня;
  • Дзень войскаў проціпаветранай абароны – другая нядзеля красавіка;
  • Дзень дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый – 2 жніўня;
  • Дзень чыгуначных войскаў – 6 жніўня;
  • Дзень ваенна-паветраных сіл – трэцяя нядзеля жніўня;
  • Дзень танкістаў – другая нядзеля верасня;
  • Дзень ракетных войскаў і артылерыі – 19 лістапада.

Iншыя святочныя дні

  • Дзень спажыўца – 15 сакавіка;
  • Дзень сям’і – 15 мая;
  • Дзень аховы навакольнага асяроддзя – 5 чэрвеня;
  • Дзень моладзі і студэнцтва – апошняя нядзеля чэрвеня;
  • Дзень ведаў – 1 верасня;
  • Дзень беларускага пісьменства – першая нядзеля верасня;
  • Дзень міру – трэці аўторак верасня;
  • Дзень пажылых людзей – 1 кастрычніка;
  • Дзень маці – 14 кастрычніка;
  • Дзень бацькі - 21 кастрычніка;
  • Дзень інвалідаў – 3 снежня;
  • Дзень правоў чалавека – 10 снежня;
  • Дзень беларускага кіно – 17 снежня.

Памятныя даты

  • Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў – 15 лютага;
  • Дзень чарнобыльскай трагедыі – 26 красавіка;
  • Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа – 22 чэрвеня.