Прыярытэты і дасягненні беларускай навукі
Беларуская навука працуе на аснове праграмна-мэтавага падыходу і вырашае шэраг актуальных задач:
- правядзенне фундаментальных і прыкладных даследаванняў, а таксама распрацовак, практычнае прымяненне якіх прызначана забяспечыць зададзеныя тэмпы і якасць эканамічнага росту, дабрабыт насельніцтва краіны;
- прагназаванне на доўгатэрміновы перыяд і распрацоўка стратэгіі развіцця навукі і тэхналогій па ключавых вектарах навукова-тэхнічнага прагрэсу;
- навуковае абгрунтаванне прыярытэтных напрамкаў навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці;
- забеспячэнне навукова-тэхналагічнай і інфармацыйнай бяспекі беларускага грамадства і дзяржавы;
- развіццё існуючых і стварэнне новых навуковых зачынаў для фарміравання структурных асноў інавацыйных кропак росту і навукаёмістых галін вышэйшых тэхналагічных укладаў, у першую чаргу ІТ-тэхналогій, авіякасмічных тэхналогій, нана- і біятэхналогій, новых матэрыялаў і фармсубстанцый, атамнай і аднаўляльнай энергетыкі пры выкананні патрабаванняў устойлівасці развіцця і зніжэння нагрузкі на навакольнае асяроддзе;
- комплекснае навуковае забеспячэнне паскоранай мадэрнізацыі па традыцыйных напрамках спецыялізацыі беларускай эканомікі і стварэння неаіндустрыяльнага комплексу, які адпавядае выклікам чацвёртай прамысловай рэвалюцыі ў мэтах захавання і прымнажэння стратэгічных канкурэнтных пераваг Беларусі;
- распрацоўка сістэмных эканамічных і арганізацыйна-структурных мер, якія стымулююць інавацыйную актыўнасць і працэсы распрацоўкі і камерцыялізацыі аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці;
- расшыранае якаснае ўзнаўленне кадравага патэнцыялу навукі;
- папулярызацыя дасягненняў навукі, рост іміджу і статусу інтэлектуальнай дзейнасці, фарміраванне інавацыйнай культуры грамадства.
Перспектывы развіцця навукі адлюстраваны ў стратэгіі "Навука і тэхналогіі: 2018-2040", адобранай II з'ездам вучоных Рэспублікі Беларусь. Стратэгія вызначае прыярытэты доўгатэрміновага развіцця навукі і тэхналогій, комплекс інструментаў і механізмаў удасканалення навукова-тэхнічнай сферы, накіраваных на высокія тэмпы росту і павышэнне канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі, яе інтэграцыю ў сусветную інавацыйную прастору, пры гарантаваным забеспячэнні нацыянальнай бяспекі і суверэнітэту.
Стратэгіяй прадугледжана фарміраванне адзінай сістэмы прыярытэтных напрамкаў навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь. Прыярытэты зацвярджаюцца на пяцігадовы перыяд і з'яўляюцца асновай для распрацоўкі дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў, навукова-тэхнічных праграм (дзяржаўных, галіновых, рэгіянальных), Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця, асобных інавацыйных праектаў.
На аснове палажэнняў стратэгіі сфарміраваны "праекты будучыні", якія нацэлены на стварэнне найноўшых кропак росту, сфер і галін эканомікі з высокімі мэтавымі канкурэнтнымі перавагамі.