Рэлігія
Заканадаўства краіны забяспечвае і гарантуе правы кожнага на свабоду веравызнання, на сацыяльную справядлівасць, роўнасць, абарону правоў і інтарэсаў незалежна ад адносін да рэлігіі і рэлігійнай прыналежнасці, на свабоду аб'яднання ў рэлігійныя арганізацыі.
Дзяржаўныя органы ў Беларусі на ўсіх узроўнях падтрымліваюць ініцыятывы рэлігійных арганізацый, накіраваныя на забеспячэнне дыялогу паміж канфесіямі на аснове павагі да правоў чалавека і рэлігійнай цярпімасці. У той жа час вядзецца работа па прадухіленні дзейнасці дэструктыўных рэлігійных арганізацый.
Свабода веравызнання ў Беларусі гарантавана Канстытуцыяй. Правы і свабоды вернікаў замацаваны таксама ў Законе Рэспублікі Беларусь "Аб свабодзе веравызнання і рэлігійных арганізацыях".
У Беларусі зарэгістравана 25 рэлігійных канфесій і напрамкаў. Агульная колькасць рэлігійных арганізацый на 1 студзеня 2024 г. - 3592, у тым ліку 173 рэлігійныя арганізацыі, якія маюць агульнаканфесійнае значэнне (рэлігійныя аб'яднанні, манастыры, місіі, брацтвы, сястрыцтвы, духоўныя навучальныя ўстановы), і 3419 рэлігійных абшчын.
Вядучае месца ў рэлігійным жыцці краіны займае Беларуская праваслаўная царква, якая аб'ядноўвае 1737 праваслаўныя прыходы, 15 епархій, 6 духоўных навучальных устаноў, 36 манастыроў, 15 брацтваў, 9 сястрыцтваў, 1 місію.
Рымска-каталіцкая царква ў Рэспубліцы Беларусь аб'ядноўвае 4 епархіі, якія налічваюць 500 абшчын. Дзейнічаюць 6 духоўных навучальных устаноў, 11 місій і 9 манастыроў.
Пратэстанцкія рэлігійныя арганізацыі прадстаўлены 1038 рэлігійнымі абшчынамі, 21 аб'яднаннем, 22 місіямі і 5 духоўнымі навучальнымі ўстановамі 13-ці рэлігійных напрамкаў.
У трох іўдзейскіх рэгілійных аб'яднаннях налічваецца 51 рэлігійная абшчына, яны маюць 10 культавых будынкаў.
Таксама ў рэспубліцы дзейнічаюць 24 мусульманскія рэлігійныя абшчыны, 6 мячэцей і 2 малітвеныя дамы, у тым ліку Саборная мячэць у Мінску. Яе афіцыйнае адкрыццё адбылося 11 лістапада 2016 года з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі і Прэзідэнта Турцыі Р.Т.Эрдагана.
У 2015 годзе зарэгістравана будысцкая абшчына ў Мінску ”Шэн Чэн Лінг“ традыцыі Бон.
З 2008 года пры Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей дзейнічае Кансультатыўны міжканфесійны савет, дзейнасць якога нацэлена на развіццё міжканфесійнага дыялогу, захаванне традыцый талерантнасці, актывізацыю ўзаемадзеяння органаў дзяржаўнага кіравання з рэлігійнымі арганізацыямі ў вырашэнні сацыяльна значных пытанняў.
У духоўным плане значнай падзеяй для нашай краіны стала 550-годдзе аднойдзення цудатворнага Жыровіцкага абраза Божай Маці і 500-годдзе з дня заснавання Свята-Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра – духоўнай святыні нашага народа.