Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь
Канстытуцыя (ад лац. сonstitutio - устанаўленне, пабудова) - гэта юрыдычны дакумент, які вызначае лад дзяржавы, правы, свабоды і абавязкі грамадзян і мае вышэйшую юрыдычную сілу.
Згодна з тэорыяй грамадскага дагавора, Канстытуцыя замацоўвае дамоўленасць паміж грамадствам (грамадзянамі) і дзяржавай па самых важных для грамадства пытаннях.
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь - Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь, які мае вышэйшую юрыдычную сілу і замацоўвае асноватворныя прынцыпы і нормы прававога рэгулявання важнейшых грамадскіх адносін.
Канстытуцыя - Асноўны Закон дзяржавы:
- вызначае дзяржаўны лад;
- устанаўлівае прынцыпы выбарчай сістэмы;
- рэгулюе ўтварэнне органаў улады;
- замацоўвае правы і абавязкі грамадзян.
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь прынята 15 сакавіка 1994 года (са змяненнямі і дапаўненнямі, унесенымі па выніках рэспубліканскіх рэферэндумаў 24 лістапада 1996 года, 17 кастрычніка 2004 года і 27 лютага 2022 года). У гэты дзень штогод адзначаецца дзяржаўнае свята - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой структуру, якая складаецца з Прэамбулы і 9 раздзелаў (156 артыкулаў):
Раздзел I. Асновы канстытуцыйнага ладу
Раздзел II. Асоба, грамадства, дзяржава
Раздзел III. Выбарчая сістэма. Рэферэндум
Раздзел IV. Прэзідэнт, Усебеларускі народны сход, Парламент, Урад, Суд
Раздзел V. Мясцовае кіраванне і самакіраванне
Раздзел VI. Пракуратура. Камітэт дзяржаўнага кантролю
Раздзел VII. Фінансава-крэдытная сістэма Рэспублікі Беларусь
Раздзел VIII. Парадак змянення і дапаўнення Канстытуцыі
Раздзел IX. Заключныя і пераходныя палажэнні