Прэзідэнт - моладзі
Дарагія юнакі і дзяўчаты!
Зусім хутка вы станеце дарослымі. Грамадства бачыць у вас ужо не дзяцей, а моладзь, здольную асэнсоўваць свае дзеянні, свядома браць адказнасць не толькі за сябе, але і за іншых людзей, за будучыню нашай краіны. Вы павінны шмат вучыцца, каб стаць паспяховымі. Вашы дасягненні – гэта поспех усёй краіны, нашай роднай Беларусі.
У гэтым раздзеле можна даведацца, як дзяржава дапамагае ў рэалізацыі вашага патэнцыялу.
"Асабліва хачу звярнуцца да нашай моладзі. Вы выраслі ў новай, незалежнай краіне... Вы - апора дзяржавы. Ад вас залежыць яе будучыня. Яе перспектывы, эканамічны і інтэлектуальны патэнцыял. Вы падаяце вялікія надзеі, калі перамагаеце на спартыўных спаборніцтвах, на навуковых форумах і алімпіядах, творчых конкурсах, прыносячы гонар і славу для нашай краіны. Дзяржава адкрывае перад вамі ўсе шляхі. Мы робім стаўку на моладзь, калі гаворым пра інавацыйны шлях развіцця эканомікі, мадэрнізацыю вытворчасці, абнаўленне кіруючага корпуса на ўсіх узроўнях. Дзейнічайце, стварайце, дасягайце вяршынь, але абавязкова помніце пра сацыяльную адказнасць за краіну, якая вас узгадавала".
Сёння ў Рэспубліцы Беларусь для моладзі створаны ўсе ўмовы - для атрымання якаснай адукацыі, працаўладкавання, стварэння сям'і, найбольш поўнай рэалізацыі патэнцыялу ў інтарэсах усяго грамадства. Першыя крокі па падтрымцы моладзі ў Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам былі зроблены літаральна ў першыя дні Прэзідэнцтва. Па ініцыятыве Кіраўніка дзяржавы была сфармулявана дзяржаўная маладзёжная палітыка, вызначаны яе асноўныя напрамкі, закладзены прававыя асновы. Усяго ў Беларусі прынята больш за 50 нарматыўных прававых актаў у сферы маладзёжнай палітыкі, ажыццяўляюць сваю дзейнасць фонды па падтрымцы адоранай і таленавітай моладзі, назначаюцца розныя імянныя стыпендыі і г.д. Зроблена шмат, каб кожны малады чалавек, які жыве ў Беларусі, быў упэўнены, што ён патрэбны сваёй краіне, што менавіта тут зможа рэалізаваць свае планы.