Турызм

Беларусь была ўключана ў дзясятку лепшых краін для падарожжаў у 2019 годзе (Best in Travel) паводле версіі міжнароднага выдавецтва Lonely Planet. Складальнікі рэйтынгу адзначылі, што Беларусь прываблівае турыстаў 30-дзённым бязвізавым рэжымам, вялікай колькасцю кафэ і арт-пляцовак. Як адзначыла выдавецтва, у Мінску турысты змогуць атрымаць асалоду ад прагулак па Старым горадзе, убачыць ратушу і наведаць модныя бары.

Турысты выбіраюць Беларусь у тым ліку дзякуючы візітным карткам краіны – чысціні і бяспецы. У сучасным свеце гэтыя якасці становяцца вялікай канкурэнтнай перавагай.

Амерыканскі партал фінансавых навін The Street у 2019 годзе склаў спіс 30 самых чыстых гарадоў свету. На першае месца турысты паставілі Сінгапур, на другое - Токіа, на трэцяе - Мінск.

У 2019 годзе Мінск таксама трапіў у спіс еўрапейскіх гарадоў, якія брытанская газета Independent рэкамендавала наведаць сваім чытачам.

Нью-ёркскі часопіс Wine Spectator назваў рэстараны з лепшымі віннымі праграмамі ў свеце. У топ трапіў і адзін з мінскіх рэстаранаў сучаснай беларускай кухні.

Белавежская пушча ўвайшла ў топ-25 мясцін для падарожжаў у 2020 годзе паводле версіі выдання National Geographic, якое раіць наведваць пушчу ў верасні-кастрычніку.

Беларускі Дзед Мароз узначаліў рэйтынг самых папулярных Дзядоў Марозаў у краінах СНД і Грузіі згодна з данымі турыстычнага партала ТурСтат (Расійская Федэрацыя). Сядзібу беларускага Дзеда Мароза штогод наведваюць каля 150 тыс. чалавек.