Малая радзіма

Нарадзіўся Прэзідэнт Беларусі ў вёсцы Копысь Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. А жыў і вучыўся цераз раку — у аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна на Магілёўшчыне. Там хадзіў у школу, цягнуў руку з трэцяй парты, адказваў на ўроках. Сёння, сустракаючыся з моладдзю і ўспамінаючы школьныя гады, Кіраўнік дзяржавы прызнаецца, што заўсёды быў гуманітарыем. Пры гэтым асабліва любіў літаратуру і гісторыю, у студэнцкія гады - філасофію. 

"Устойлівасць светаадчування, упэўненасць беларуса ў сабе і ў сваёй будучыні вынікаюць з непарыўнай сувязі з яго, як прынята гаварыць, малой радзімай. Вёска — гэта не проста ўчастак зямлі. Гэта цэлая цывілізацыя. Наша родная, беларуская".
"Дзе б я ні быў (а ўжо ўвесь свет аб'ехаў), два дні — і хачу дамоў. Больш за двух дзён не магу быць за межамі сваёй краіны. Не таму, што я Прэзідэнт, а як чалавек. Я хачу, каб кожнага беларуса цягнула на радзіму: калі ваша душа будзе тут, значыць, я не дарэмна пражыў сваё прэзідэнцтва".