Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь - Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі
У адпаведнасці з артыкулам 84 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Прэзідэнт:
- з'яўляецца Галоўнакамандуючым Узброенымі Сіламі;
- назначае на пасады і вызваляе ад пасад вышэйшае камандаванне Узброеных Сіл;
- фарміруе і ўзначальвае Савет Бяспекі Рэспублікі Беларусь;
- назначае на пасаду і вызваляе ад пасады Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі;
- уводзіць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у выпадку ваеннай пагрозы або нападзення ваеннае становішча, аб'яўляе поўную або частковую мабілізацыю з унясеннем у трохдзённы тэрмін прынятага рашэння на зацвярджэнне Савета Рэспублікі.
"Мне пашчасціла быць першым Прэзідэнтам нашай суверэннай дзяржавы. Вось адсюль мая рашучасць абараняць гэту дзяржаву. На кані, на танку, на бронетранспарцёры, з кулямётам, аўтаматам у руках - чаго б мне гэта ні каштавала, я буду абараняць сваю краіну".
Як Галоўнакамандуючы і сапраўдны лідар Прэзідэнт Беларусі і ў мірны час, у самыя вострыя моманты - разам з людзьмі ў пагонах. На абароне краіны.
Пасля выбрання Аляксандра Лукашэнкі Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь ваеннае будаўніцтва набыло канцэптуальны характар.
Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі з першых дзён паставіў задачу па забеспячэнні ваеннай бяспекі краіны, станаўленні і пераўтварэнні арміі суверэннай і незалежнай Беларусі, вызначыў стратэгію і напрамкі рэфармавання Узброеных Сіл. Ужо 1 лістапада 1994 года Міністэрства абароны было пераведзена на новы штат.
У 1996 годзе быў распрацаваны план рэалізацыі канцэпцыі ваеннай рэформы ў Рэспубліцы Беларусь, арыентаванай на будаўніцтва і развіццё Узброеных Сіл да 2000 года, у якім значная ўвага ўдзялялася ўдасканаленню кіруючай сістэмы ваеннай арганізацыі дзяржавы.
У 2001 годзе, з завяршэннем першага этапу рэфармавання Узброеных Сіл, Кіраўніком дзяржавы зацверджаны Канцэпцыя будаўніцтва Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь да 2010 года, Праграма завяршэння рэфармавання Узброеных Сіл на 2001-2005 гады, план іх будаўніцтва да 2006 года.
У 2007-2011 гадах асноўныя намаганні былі накіраваны на ўкараненне ва Узброеных Сілах інавацыйных дасягненняў, недапушчэнне перарастання ваеннай небяспекі ў ваенную пагрозу, а ў выпадку ўзнікнення такой пагрозы або нападзення на Беларусь - забеспячэнне надзейнай абароны суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы.
У адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 лютага 2011 года "Аб аптымізацыі баявога складу і колькасці Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у 2011-2015 гг." нацыянальную армію сталі прыводзіць у адпаведнасць з удакладненымі ў Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь крыніцамі ваенных пагроз і эканамічнымі магчымасцямі дзяржавы.
У 2015 годзе Галоўнакамандуючым Узброенымі Сіламі былі канкрэтызаваны асноўныя задачы і напрамкі будаўніцтва беларускай арміі ў сучасных умовах. Вызначана прыярытэтная задача - максімальна адаптаваць Узброеныя Сілы да рэагавання на магчымыя выклікі і пагрозы. Самая пільная ўвага ўдзялялася павелічэнню баявога складу сіл пастаяннай гатоўнасці, а таксама развіццю мабільнага кампанента Узброеных Сіл.
У іх удакладнена сістэма кіравання дзяржавай на ваенны час, вызначаны перспектыўныя напрамкі ўдасканалення ўсёй ваеннай арганізацыі, зроблены акцэнт на прадухіленні развязвання агрэсіі, стратэгiчным стрымлiваннi.