Міжнацыянальныя адносіны
На 1 студзеня 2020 года ў Беларусі зарэгістравана больш за 200 нацыянальна-культурных грамадскіх аб'яднанняў прадстаўнікоў 24 нацыянальнасцей.
Сярод іх – маючыя статус міжнародных, рэспубліканскіх і рэгіянальных. Асноўныя статутныя задачы – гэта культурна-асветная і дабрачынная дзейнасць.
Пры аб'яднаннях створаны творчыя калектывы, працуюць нядзельныя школы па вывучэнні мовы і культуры сваёй гістарычнай Радзімы. Нацыянальна-культурныя грамадскія аб'яднанні актыўна ўдзельнічаюць у мерапрыемствах, прысвечаных дзяржаўным святам Беларусі, іншых падзеях рэспубліканскага і мясцовага значэння і ўносяць важны ўклад у духоўнае жыццё беларускага грамадства.
Пры ўпаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей з 2006 года працуе Кансультатыўны міжэтнічны савет, у склад якога ўваходзяць кіраўнікі 21 нацыянальнай супольнасці.