Культура

Агульная характарыстыка сферы культуры

Культура

Самабытная мастацкая культура Беларусі фарміравалася на працягу стагоддзяў. Вякамі з пакалення ў пакаленне перадаваліся багацейшыя духоўныя каштоўнасці, якія праслаўляюць маральную сутнасць чалавека. У іх – высокія ідэалы дабра і справядлівасці, павагі да навакольных, рашучага непрымання зла і насілля. На працягу ўсёй гісторыі нашу краіну праслаўлялі і прадаўжаюць праслаўляць арыгінальныя архітэктурныя і мастацкія школы, непаўторныя творы музыкі і літаратуры.

Асноўныя напрамкі дзяржаўнай палітыкі ў гэтай сферы прадугледжаны Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры. У гэтым дакуменце ўстаноўлены прававыя, арганізацыйныя, эканамічныя і сацыяльныя асновы культурнай дзейнасці, рэгулююцца праваадносіны ў галіне захавання і развіцця культурных каштоўнасцей, аховы гісторыка-культурнай і археалагічнай спадчыны; бібліятэчнай і музейнай справы; кінематографа; народнага мастацкага рамяства, калектываў мастацкай самадзейнасці; арганізацыі культурных мерапрыемстваў і адпачынку насельніцтва; заахвочвання ў сферы культуры.

У 2016-2020 гг. выконвалася Дзяржаўная праграма "Культура Беларусі", асноўнай мэтай якой было захаванне гістарычнай памяці беларускага народа, яго нацыянальна-культурнай самабытнасці і традыцый; актыўнае ўключэнне грамадзян у культурнае жыццё краіны, рэалізацыя творчага патэнцыялу нацыі; садзейнічанне захаванню нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці беларускай дыяспары.

Сучаснае культурнае жыццё Беларусі дынамічнае і разнастайнае. Праходзіць шмат мастацкіх выстаў, музычных, тэатральных і кінематаграфічных фестываляў. Усе яны даступныя як беларусам, так і гасцям краіны.

Сёння ў сферы культуры функцыянуе каля 5 тыс. дзяржаўных арганізацый (з улікам адасобленых структурных падраздзяленняў і філіялаў): клубы (2291), публічныя бібліятэкі (2214), музеі (156), тэатры (28), канцэртныя арганізацыі (23), цыркі (2), паркі (12), заапаркі (5), метадычныя цэнтры народнай творчасці (12).

Важным дасягненнем варта лічыць захаваную цэласную сістэму адукацыі ў сферы культуры, што паспяхова развіваецца.

У Беларусі дзейнічае трохузроўневая сістэма падрыхтоўкі кадраў, якая ўключае 393 дзіцячыя школы мастацтваў, 20 устаноў сярэдняй спецыяльнай і тры ўстановы вышэйшай адукацыі.

Выяўленчае мастацтва
Выяўленчае мастацтва
Кінематограф
Кінематаграфія
Бібліятэкі
Бібліятэкі