Прэзідэнт з дзецьмі

"Кожны з бацькоў жадае свайму дзіцяці шчасця. Ён стараецца даць яму самае лепшае, навучыць усяму, што можа спатрэбіцца ў будучым. Так і дзяржава - імкнецца выгадаваць дастойнае маладое пакаленне. Ведайце: ваша Радзіма тут, менавіта на роднай зямлі вашы таленты могуць раскрыцца і прынесці сапраўднае натхненне для рэалізацыі ідэй і задум".

1 верасня ў Беларусі

Першыя званкі ў школах - гэта кветкі, белыя банты і шмат эмоцый. Для кожнага школьніка гэты дзень - асаблівы. Тым больш калі ў госці на лінейку прыязджае Прэзідэнт.

Навагоднія святы

Пераднавагоднія і калядныя мерапрыемствы з доўгачаканымі падарункамі, упрыгожанымі ёлкамі і яркімі касцюмамі - цёплыя традыцыі, такія любімыя ў маленькіх беларусаў. Кожны год ад Кіраўніка дзяржавы - самыя добрыя віншаванні, пажаданні і сюрпрызы.

Прэзідэнт з самымі маленькімі

Аляксандр Лукашэнка заўсёды вельмі чула ставіўся да маленькіх беларусаў. Гэтыя кадры - пацвярджэнне таго.

На спартыўных мерапрыемствах

Хакей, футбол, лыжы, баскетбол, спартыўныя святы - Аляксандр Лукашэнка часты госць на такіх мерапрыемствах. А часам і непасрэдны ўдзельнік!

На дзяржаўных святах

Юныя грамадзяне Беларусі - пастаянныя ўдзельнікі і госці нашых важнейшых дзяржаўных свят. А фота з Прэзідэнтам - безумоўна, лепшы элемент патрыятычнага выхавання!

У Палацы Незалежнасці

У велічных і строгіх залах галоўнай афіцыйнай пляцоўкі нашай краіны бываюць не толькі дарослыя. Уручэнне пашпартоў, сустрэчы з піянерамі і творчымі дзецьмі, а яшчэ - з самымі смелымі і адважнымі юнымі беларусамі. Дарэчы, малодшыя беларусы з задавальненнем прыходзяць і на экскурсіі!

Асаблівыя сустрэчы

Аляксандр Лукашэнка любіць сустрэчы з дзецьмі - як і дзеці любяць сустрэчы з Кіраўніком дзяржавы. Гэта заўсёды атрымліваецца не толькі цікава, але і запамінаецца па-сапраўднаму жывымі і цёплымі момантамі!

Аляксандр Лукашэнка і дзеці
2:21