Ганаровыя званні

Ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь ‒ гэта форма прызнання заслуг у пэўных сферах. Ганаровыя званні прысвойваюцца выдатным дзеячам навукі, мастацтва, сацыяльнай сферы, фізічнай культуры і спорту, ваеннай справы, іншых сфер. Асобам, удастоеным ганаровых званняў Рэспублікі Беларусь, уручаецца нагрудны знак.

У Рэспубліцы Беларусь устаноўлены наступныя ганаровыя званні:

Ганаровае званне “Народны паэт Беларусi” прысвойваецца не раней як праз пяць гадоў пасля прысваення ганаровага звання “Заслужаны дзеяч культуры Рэспублiкi Беларусь” паэтам за асаблiвыя заслугi ў развiццi паэтычнай творчасцi, стварэнне высокамастацкiх твораў, якiя ўнеслi значны ўклад у айчынную лiтаратуру i атрымалi шырокае грамадскае прызнанне.

Ганаровае званне “Народны пiсьменнiк Беларусi” прысвойваецца не раней як праз пяць гадоў пасля прысваення ганаровага звання “Заслужаны дзеяч культуры Рэспублiкi Беларусь” пiсьменнiкам за асаблiвыя заслугi ў развiццi айчыннай лiтаратуры, стварэнне высокамастацкiх твораў, якiя ўнеслi значны ўклад у айчынную лiтаратуру i атрымалi шырокае грамадскае прызнанне.

Ганаровае званне “Народны артыст Беларусi” прысвойваецца не раней як праз пяць гадоў пасля прысваення ганаровага звання “Заслужаны артыст Рэспублiкi Беларусь” або “Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублiкi Беларусь” артыстам, рэжысёрам, балетмайстрам, дырыжорам, хормайстрам, музычным выканаўцам, якiя стварылi высокамастацкiя вобразы, спектаклi, кiнафiльмы, тэлеспектаклi, тэлефiльмы, канцэртныя, эстрадныя, цыркавыя праграмы, музычныя, тэлевiзiйныя i радыётворы, якiя ўнеслi значны ўклад у айчынную культуру i атрымалi шырокае грамадскае прызнанне.

Ганаровае званне “Народны мастак Беларусi” прысвойваецца не раней як праз пяць гадоў пасля прысваення ганаровага звання “Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублiкi Беларусь” буйнейшым мастакам, якiя стварылi выдатныя творы жывапiсу, скульптуры, графiкi, манументальнага, дэкаратыўна-прыкладнога, тэатральнага, кiна- i тэлемастацтва, якiя ўнеслi значны ўклад у айчынную культуру i атрымалi шырокае грамадскае прызнанне.

Ганаровае званне “Народны ўрач Беларусі” прысвойваецца не раней як праз пяць гадоў пасля прысваення ганаровага звання “Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь” высокапрафесійным урачам-спецыялістам, якія ўнеслі значны ўклад у айчынную медыцыну і атрымалі шырокае грамадскае прызнанне іх прафесійнай дзейнасці, за асаблівыя заслугі ва ўмацаванні здароўя насельніцтва, арганізацыі і аказанні медыцынскай дапамогі з выкарыстаннем сучасных дасягненняў медыцынскай навукі і тэхнікі.

Ганаровае званне “Народны настаўнік Беларусі” прысвойваецца не раней як праз пяць гадоў пасля прысваення ганаровага звання “Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь” педагагічным работнікам, педагагічная дзейнасць якіх накіравана на рэалізацыю зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, адукацыйных праграм агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, спецыяльнай адукацыі, адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і праграм выхавання, кіраўніцтва адукацыйнай дзейнасцю пры рэалізацыі гэтых адукацыйных праграм, праграм выхавання, якія ўнеслі значны ўклад у сферу адукацыі і атрымалі шырокае грамадскае прызнанне іх прафесійнай дзейнасці, за асаблівыя заслугі ў навучанні і выхаванні навучэнцаў і выхаванцаў.

Ганаровае званне “Заслужаны артыст Рэспублiкi Беларусь” прысвойваецца высокапрафесiйным артыстам, рэжысёрам, балетмайстрам, дырыжорам, хормайстрам, музычным выканаўцам, якiя працуюць у сферы мастацтва дзесяць i больш гадоў, а артыстам балета з улiкам спецыфiкi iх жанру – пяць i больш гадоў i стварылi высокамастацкiя вобразы, спектаклi, кiнафiльмы, тэлеспектаклi, тэлефiльмы, канцэртныя, эстрадныя, цыркавыя праграмы, музычныя, тэлевiзiйныя i радыётворы, якія атрымалi грамадскае прызнанне.

Ганаровае званне “Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублiкi Беларусь” прысвойваецца высокапрафесiйным рэжысёрам, балетмайстрам, дырыжорам, хормайстрам, кампазiтарам, драматургам, мастакам, архiтэктарам, дызайнерам, мастацтвазнаўцам i iншым дзеячам мастацтваў, якiя працуюць у галiне мастацтва 15 i больш гадоў i ўнеслi значны ўклад у развiццё культуры i мастацтва, за вялiкiя заслугi ў выхаваннi i падрыхтоўцы творчых кадраў, стварэннi навуковых прац.

Ганаровае званне “Заслужаны дзеяч культуры Рэспублiкi Беларусь” прысвойваецца высокаквалiфiкаваным работнiкам устаноў культуры, палiграфii, друку, радыё i тэлебачання, iншых арганiзацый, у тым лiку дзяржаўных органаў, якiя ажыццяўляюць кiраванне i рэгуляванне ў сферы культуры, а таксама пiсьменнiкам, паэтам, удзельнiкам самадзейнай творчасцi, якiя працуюць у галiне культуры 15 i больш гадоў, за заслугi ў развiццi культуры.

Ганаровае званне “Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь” прысвойваецца выдатным вучоным, якія маюць вучоную ступень доктара навук, за заслугі ў распрацоўцы прыярытэтных напрамкаў навукі і тэхнікі (прыярытэтных напрамкаў навуковых даследаванняў, прыярытэтных напрамкаў навукова-тэхнічнай дзейнасці, прыярытэтных напрамкаў навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці), стварэнні навуковых школ, падрыхтоўцы навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі.

Ганаровае званне “Заслужаны вынаходнік Рэспублікі Беларусь” прысвойваецца аўтарам укаранёных у вытворчасць вынаходак, якія ўнеслі значны ўклад у тэхнічны прагрэс і маюць важнае дзяржаўнае значэнне, а таксама за шматгадовую вынаходніцкую дзейнасць.

Ганаровае званне “Заслужаны рацыяналізатар Рэспублікі Беларусь” прысвойваецца аўтарам рацыяналізатарскіх прапаноў, укараненне якіх унесла значны ўклад ва ўдасканаленне вытворчасці, павышэнне прадукцыйнасці працы, паляпшэнне якасці прадукцыі, умоў працы і тэхнікі бяспекі, забеспячэнне навукова-даследчага і вучэбнага працэсу, якія вядуць шматгадовую рацыяналізатарскую дзейнасць.

Ганаровае званне “Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь” прысвойваецца высокапрафесійным настаўнікам, выкладчыкам, выхавацелям і іншым работнікам дашкольных устаноў, агульнаадукацыйных устаноў усіх відаў, устаноў пазашкольнага выхавання і навучання, устаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, дзіцячых дамоў, якія працуюць па спецыяльнасці 15 і больш гадоў, за заслугі ў педагагічнай і выхаваўчай дзейнасці, якая забяспечвае атрыманне навучэнцамі і выхаванцамі глыбокіх ведаў, развіццё і ўдасканаленне іх творчага патэнцыялу.

Ганаровае званне “Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь” прысвойваецца высокапрафесійным навукова-педагагічным i iншым работнiкам устаноў адукацыі, органаў кіравання сістэмы адукацыі, якія працуюць па спецыяльнасці 15 і больш гадоў, за заслугі ў педагагічнай і выхаваўчай рабоце, арганізацыі вучэбна-вытворчага працэсу, яго навукова-метадычным забеспячэнні.

Ганаровае званне “Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь” прысвойваецца высокапрафесійным практыкуючым урачам-спецыялістам, якія працуюць па спецыяльнасці 15 і больш гадоў, за заслугі ва ўмацаванні здароўя насельніцтва, арганізацыі і аказанні медыцынскай дапамогі з выкарыстаннем сучасных дасягненняў медыцынскай навукі і тэхнікі.

Ганаровае званне “Заслужаны работнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь” прысвойваецца ўрачам, навуковым супрацоўнікам, сярэдняму і малодшаму медыцынскаму персаналу, правізарам, фармацэўтам, інжынерна-тэхнічным работнікам, абслуговаму персаналу лячэбна-прафілактычных, санітарна-прафілактычных, санаторна-курортных, аптэчных устаноў, органаў аховы здароўя, навукова-даследчых, даследчых, медыцынскіх і фармацэўтычных інстытутаў і іншых арганізацый незалежна ад ведамаснай падпарадкаванасці, якія працуюць у галіне аховы здароўя 15 і больш гадоў, за заслугі ў ахове здароўя насельніцтва, павышэнні якасці медыцынскай дапамогі і лекавага забеспячэння.

Ганаровае званне “Заслужаны работнік сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь” прысвойваецца высокапрафесійным работнікам арганізацый сістэмы сацыяльнай абароны насельніцтва, якія працуюць у гэтай галіне 15 і больш гадоў, за заслугі ў арганізацыі сацыяльнай дапамогі грамадзянам, іх пенсійнага забеспячэння, ва ўкараненні розных форм і відаў дабрачыннасці, у развіцці навуковых даследаванняў па найважнейшых напрамках сацыяльнай абароны насельніцтва.

Ганаровае званне “Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь” прысвойваецца высокапрафесiйным рабочым, майстрам, інжынерна-тэхнічным работнікам арганізацый, у тым ліку навукова-даследчых, праектна-канструктарскіх, розных галін вытворчасці, работнікам органаў кіравання вытворчасцю, якія працуюць у прамысловасці 15 і больш гадоў і ўнеслі значны ўклад ва ўдасканаленне тэхнікі, тэхналогіі і арганізацыі вытворчасці, дасягненне высокіх паказчыкаў якасці прадукцыі, павышэнне прадукцыйнасці працы і эфектыўнасці вытворчасці.

Ганаровае званне "Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь" прысвойваецца высокапрафесiйным работнікам сельскай гаспадаркі, у тым ліку работнікам сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак, дзяржаўных органаў, навукова-даследчых і іншых арганізацый, у тым ліку арганізацый, што абслугоўваюць сельскую гаспадарку, якія працуюць у галіне сельскай гаспадаркі 15 і больш гадоў, за заслугі ў павелічэнні вытворчасці і рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі, забеспячэнні паспяховага функцыянавання сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.

Ганаровае званне “Заслужаны лесавод Рэспублікі Беларусь” прысвойваецца высокапрафесійным спецыялістам лясгасаў, лесаўпарадкавальных і іншых арганізацый лясной гаспадаркі, работнікам прыродаахоўных органаў і арганізацый, якія працуюць па спецыяльнасці 15 і больш гадоў, за заслугі ў развіцці лясной гаспадаркі, захаванні і павелічэнні лясных багаццяў, захаванні расліннага і жывёльнага свету, вырашэнні складаных экалагічных праблем.

Ганаровае званне “Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь” прысвойваецца высокапрафесійным работнікам будаўніцтва і будаўнічай індустрыі, якія працуюць у будаўнічых, навукова-даследчых, праектных, праектна-пошукавых, мантажных і іншых арганізацыях 15 і больш гадоў, за заслугі ў вытворчай дзейнасці, распрацоўцы і ўкараненні прагрэсіўных праектаў і тэхналогій, перадавога вопыту арганізацыі, механізацыі і аўтаматызацыі працы, дасягненне высокай эфектыўнасці вытворчасці і якасці будаўніча-мантажных работ.

Ганаровае званне “Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь” прысвойваецца высокапрафесійным архітэктарам, якія працуюць у галіне архітэктуры 15 і больш гадоў, за заслугі ў развіцці архітэктуры, распрацоўцы праектаў і стварэнні архітэктурных комплексаў, будынкаў і збудаванняў, рэстаўрацыі помнікаў культуры, падрыхтоўцы архітэктурных кадраў.

Ганаровае званне “Заслужаны сувязіст Рэспублікі Беларусь” прысвойваецца высокапрафесійным работнікам сувязі, якія працуюць у галіне сувязі 15 і больш гадоў, за заслугі ў развіцці і ўдасканаленні сродкаў сувязі, паляпшэнні абслугоўвання насельніцтва, арганізацый, распрацоўцы і ўкараненні прынцыпова новай высокаэфектыўнай тэхнікі і тэхналогіі.

Ганаровае званне “Заслужаны эканаміст Рэспублікі Беларусь” прысвойваецца высокапрафесійным эканамістам і фінансавым работнікам дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, якія працуюць па спецыяльнасці 15 і больш гадоў, за заслугі ў галіне эканомікі і фінансаў, у развіцці эканамічнай навукі, падрыхтоўцы кадраў.

Ганаровае званне “Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь” прысвойваецца высокапрафесійным юрыстам, якія бездакорна працуюць у дзяржаўных органах, адвакатуры, установах адукацыі, навукова-даследчых і іншых арганізацыях па спецыяльнасці 15 і больш гадоў і маюць вялікія заслугі ў забеспячэнні захавання законнасці і ўмацаванні правапарадку, абароне правоў і законных інтарэсаў грамадзян, фарміраванні прававой дзяржавы, развіцці юрыдычных навук, падрыхтоўцы заканадаўчых і іншых нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь.

Ганаровае званне “Заслужаны энергетык Рэспублікі Беларусь” прысвойваецца высокапрафесійным работнікам розных галін эканомікі, якія працуюць у галіне энергетыкі 15 і больш гадоў, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё і ўдасканаленне тэхнікі, тэхналогіі і арганізацыі вытворчасці, перадачы і спажывання энергіі, дасягненне высокіх паказчыкаў надзейнасці, бесперабойнасці і эфектыўнасці работы энергетычных установак.

Ганаровае званне “Заслужаны металург Рэспублікі Беларусь” прысвойваецца высокапрафесійным работнікам розных галін эканомікі, якія працуюць у галіне металургіі 15 і больш гадоў, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё металургічнай галіны, удасканаленне тэхналогіі і арганізацыі вытворчасці металургічнай прадукцыі, за дасягненне высокіх паказчыкаў якасці прадукцыі, павышэнне прадукцыйнасці працы і эфектыўнасці вытворчасці.

Ганаровае званне “Заслужаны шахцёр Рэспублікі Беларусь” прысвойваецца высокапрафесійным рабочым, інжынерна-тэхнічным работнікам шахт, абагачальных фабрык горназдабыўной прамысловасці, якія працуюць на падземных работах 10 і больш гадоў або на паверхні 15 і больш гадоў, за заслугі ў здабычы руды, вытворчасці адпаведнай прадукцыі, паляпшэнні яе якасці, стварэнні, праектаванні і асваенні новых тыпаў абсталявання, ва ўкараненні новых прагрэсіўных тэхналогій, у будаўніцтве аб’ектаў горназдабыўной прамысловасці, развіцці навуковых даследаванняў, арганізацыі вытворчасці ў гэтай сферы.

Ганаровае званне “Заслужаны работнік сферы абслугоўвання Рэспублікі Беларусь” прысвойваецца высокапрафесійным работнікам арганізацый, якія працуюць у розных сферах абслугоўвання насельніцтва 15 і больш гадоў, за заслугі ў аказанні насельніцтву гандлёвых, бытавых, жыллёвых, камунальных і іншых паслуг, у распрацоўцы і ўкараненні новых відаў паслуг, форм і метадаў абслугоўвання, у арганізацыі ўстойлівага і якаснага функцыянавання камунальнай гаспадаркі, сістэм водаачысткі і водазабеспячэння, службы ацяплення, асвятлення і захавання жыллёвага фонду, у пашырэнні і ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы арганізацый, павышэнні ўзроўню падрыхтоўкі кадраў.

Ганаровае званне “Заслужаны работнік транспарту Рэспублікі Беларусь” прысвойваецца высокапрафесійным работнікам чыгуначнага, паветранага, воднага, аўтамабільнага, трубаправоднага і іншых відаў транспарту, якія працуюць у галіне транспарту 15 і больш гадоў, за заслугі ў павышэнні эфектыўнасці вытворчасці і паляпшэнні выкарыстання транспартных сродкаў, зніжэнні сабекошту перавозак, павышэнні якасці транспартных паслуг, эканоміі матэрыяльных і паліўных рэсурсаў, забеспячэнні бяспекі руху, аховы навакольнага асяроддзя.

Ганаровае званне “Заслужаны спецыяліст Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь” прысвойваецца ваеннаслужачым, якія знаходзяцца на воінскай службе 15 і больш гадоў у каляндарным вылічэнні, за заслугі ва ўмацаванні абараназдольнасці краіны, высокія вынікі, дасягнутыя ў баявой падрыхтоўцы, асваенні, эксплуатацыі, абслугоўванні ўзбраення і ваеннай тэхнікі, выхаванні ваенных кадраў.

Ганаровае званне “Заслужаны пілот Рэспублікі Беларусь” прысвойваецца пілотам першага класа, якія маюць стаж работы ў грамадзянскай авіяцыі 15 і больш гадоў, за заслугі ў асваенні сучаснай авіяцыйнай тэхнікі, прымяненні найбольш дасканалых метадаў самалётаваджэння, высокія паказчыкі ў выхаванні і навучанні лётных кадраў, шматгадовую безаварыйную лётную работу і значныя дасягненні ў прымяненні авіяцыі ў народнай гаспадарцы рэспублікі.

Ганаровае званне “Заслужаны штурман Рэспублікі Беларусь” прысвойваецца штурманам першага класа, якія маюць стаж работы ў грамадзянскай авіяцыі 15 і больш гадоў, за заслугі ў асваенні сучаснай авіяцыйнай тэхнікі, прымяненні найбольш дасканалых метадаў самалётаваджэння, высокія паказчыкі ў выхаванні і навучанні лётных кадраў, шматгадовую безаварыйную лётную работу і значныя дасягненні ў прымяненні авіяцыі ў народнай гаспадарцы рэспублікі.

Ганаровае званне “Заслужаны супрацоўнік органаў дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь” прысвойваецца ваеннаслужачым, якія знаходзяцца на службе ў органах дзяржаўнай бяспекі 15 і больш гадоў у каляндарным вылічэнні, за дасягнутыя канкрэтныя вынікі ў аператыўна-службовай дзейнасці, выдатнае выкананне аператыўных і іншых заданняў і праяўленыя пры гэтым ініцыятыву і настойлівасць, за заслугі ў справе ўмацавання супрацоўніцтва паміж службай бяспекі Рэспублікі Беларусь і службамі бяспекі замежных дзяржаў.

Ганаровае званне “Заслужаны работнік органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь” прысвойваецца пракурорскім работнікам, якія знаходзяцца на службе ў органах пракуратуры 15 і больш гадоў у каляндарным вылічэнні, за заслугі ў справе забеспячэння і ўмацавання законнасці і правапарадку, абароны правоў і свабод грамадзян, а таксама законных інтарэсаў грамадства і дзяржавы, дасягнутыя канкрэтныя вынікі ў барацьбе са злачыннасцю і праяўленыя пры гэтым ініцыятыву і настойлівасць.

Ганаровае званне “Заслужаны работнік органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь” прысвойваецца асобам начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, якія знаходзяцца на службе ў органах унутраных спраў 15 і больш гадоў у каляндарным вылічэнні, за заслугі ва ўмацаванні аховы грамадскага парадку, абароне дзяржаўнай уласнасці, высокія вынікі, дасягнутыя ў прафесійнай падрыхтоўцы, распрацоўцы і ажыццяўленні мер па зніжэнні ўзроўню злачыннасці, за самаадданыя дзеянні, звязаныя з выкананнем службовых абавязкаў.

Ганаровае званне “Заслужаны пагранічнік Рэспублікі Беларусь” прысвойваецца ваеннаслужачым, якія знаходзяцца на службе ў пагранічных войсках 15 і больш гадоў у каляндарным вылічэнні, за бездакорнае нясенне службы па ахове дзяржаўнай граніцы, умелую арганізацыю пагранічнай службы, высокія паказчыкі ў аператыўна-службовай, навукова-тэхнічнай дзейнасці, умацаванні пагранічнага супрацоўніцтва, за самаадданыя дзеянні, звязаныя з выкананнем службовых абавязкаў, актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і выхаванні ваенных кадраў.

Ганаровае званне “Заслужаны мытнік Рэспублікі Беларусь” прысвойваецца службовым асобам мытных органаў, якія знаходзяцца на службе ў мытных органах 15 і больш гадоў у каляндарным вылічэнні, за дасягнутыя высокія вынікі ў службовай дзейнасці, умелую арганізацыю мытнай службы, выдатнае выкананне аператыўных і іншых заданняў, за заслугі ў справе ўмацавання супрацоўніцтва паміж мытнай службай Рэспублікі Беларусь і мытнымі службамі замежных дзяржаў.

Ганаровае званне “Заслужаны ратавальнік Рэспублікі Беларусь” прысвойваецца асобам радавога і начальніцкага складу органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, работнікам аварыйна-выратавальных службаў, якія знаходзяцца на службе ў органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях 15 і больш гадоў у каляндарным вылічэнні або працуюць у аварыйна-выратавальных службах 15 і больш гадоў у каляндарным вылічэнні, за заслугі ў прадухіленні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, высокія вынікі, дасягнутыя ў прафесійнай падрыхтоўцы, распрацоўку і асваенне новых узораў аварыйна-выратавальнай тэхнікі, сродкаў і спосабаў абароны ад надзвычайных сітуацый, за самаадданыя дзеянні, звязаныя з выкананнем службовых абавязкаў, актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і выхаванні кадраў.

Ганаровае званне “Заслужаны геолаг Рэспублікі Беларусь” прысвойваецца высокапрафесійным інжынерна-тэхнічным, навуковым работнікам, а таксама іншым работнікам геалагічных, геафізічных, гідрагеалагічных, тапографа-геадэзічных службаў і навукова-даследчых геалагічных арганізацый, якія працуюць па спецыяльнасці 10 і больш гадоў, за вялікія заслугі ў галіне геалогіі і разведкі нетраў, значны ўклад у стварэнне і пашырэнне мінеральна-сыравіннай базы Рэспублікі Беларусь, распрацоўку і ўкараненне ў геолагаразведачную вытворчасць перадавых тэхналогій.

Ганаровае званне “Заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь” прысвойваецца арганізатарам фiзкультурнага руху, вучоным, работнікам калектываў фізічнай культуры, фізкультурных арганізацый, устаноў адукацыі, навукова-даследчых інстытутаў, якія працуюць у галіне фізічнага выхавання і спорту 15 і больш гадоў, за заслугі ў развіцці фізічнай культуры і спорту, у арганізацыйна-метадычнай, вучэбна-трэніровачнай, выхаваўчай, інжынерна-тэхнічнай, навукова-педагагічнай і гаспадарчай дзейнасці, удасканаленні сістэмы фізічнага выхавання насельніцтва, масавага спорту, спорту вышэйшых дасягненняў.

Ганаровае званне “Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь” прысвойваецца: высокакваліфікаваным трэнерам-выкладчыкам па спорце, у тым ліку тым, хто працуе са спартсменамі-інвалідамі не менш як чатыры гады, – за паспяховую вучэбна-трэніровачную і выхаваўчую работу па падрыхтоўцы выдатных спартсменаў і каманд;

трэнерам нацыянальных (зборных) каманд Рэспублікі Беларусь, якія маюць стаж работы з гэтымі камандамі не менш як чатыры гады, – за непасрэдную падрыхтоўку і паспяховае выступленне гэтых каманд на Алімпійскіх гульнях, чэмпіянатах, пяршынствах і Кубках свету і Еўропы;

першым трэнерам спартсменаў, якія дасягнулі выдатных поспехаў на Алімпійскіх гульнях, чэмпіянатах, пяршынствах і Кубках свету і Еўропы, якія працуюць з гэтымі спартсменамі не менш як два гады, пачынаючы з вучэбна-трэніровачнага этапу;

трэнерам спартыўных школ і арганізацый, якія раней прымалі непасрэдны ўдзел у падрыхтоўцы перададзеных у вышэйшае звяно спартсменаў, пры ўмове работы з імі не менш як чатыры гады.

Ганаровае званне “Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь" прысвойваецца спартсменам, у тым ліку спартсменам-інвалідам, за дасягненне высокіх вынікаў на Алімпійскіх, Паралімпійскіх і Сусветных гульнях, чэмпіянатах, пяршынствах і Кубках свету і Еўропы.

 

Ганаровае званне "Заслужаны работнік сродкаў масавай інфармацыі Рэспублікі Беларусь" прысвойваецца высокакваліфікаваным работнікам юрыдычных асоб, на якіх ускладзены функцыі рэдакцыі сродку масавай інфармацыі, дзяржаўных органаў і арганізацый і іншым асобам, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы масавай інфармацыі пятнаццаць і больш гадоў, за значныя заслугі ў развіцці дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, сродкаў масавай інфармацыі, павышэнні палітычнай культуры і сацыяльнай адказнасці грамадзян.