Дзяржаўныя ўзнагароды

Адным з важных атрыбутаў дзяржаўнасці Рэспублікі Беларусь з'яўляюцца дзяржаўныя ўзнагароды.

Дзяржаўныя ўзнагароды Рэспублікі Беларусь уяўляюць сабой вышэйшую форму заахвочвання, прызнання ўкладу ў абарону і ўмацаванне дзяржавы і дэмакратычнага грамадства, адзінства народа, прымнажэнне эканамічнага, інтэлектуальнага і духоўнага патэнцыялу краіны, а таксама заслуг і дасягненняў у грамадскай, гуманітарнай, дабрачыннай і іншых відах дзейнасці перад дзяржавай і народам.

Рашэнне аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь прымае Кіраўнік дзяржавы на падставе прадстаўленняў, што накіроўваюцца працоўнымі калектывамі арганізацый, кіруючымі органамі грамадскіх аб'яднанняў, органаў дзяржаўнага кіравання, органаў мясцовага кіравання і самакіравання.

Уручае дзяржаўныя ўзнагароды Рэспублікі Беларусь Прэзідэнт або іншыя службовыя асобы па яго даручэнні.

Апісанне ордэнаў, медалёў Рэспублікі Беларусь і нагрудных знакаў да ганаровых званняў Рэспублікі Беларусь зацверджана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 красавіка 2005 г. №168.

У сістэму дзяржаўных узнагарод Рэспублікі Беларусь уваходзяць: