Кадравы патэнцыял навукі
Паводле папярэдніх даных, у 2025 годзе кадравы патэнцыял беларускай навукі - гэта больш за 28 тыс. выканаўцаў даследаванняў і распрацовак, уключаючы амаль 18 тыс. непасрэдна даследчыкаў. Вышэйшую навуковую кваліфікацыю маюць 3,2 тыс. даследчыкаў, у тым ліку 515 дактароў і 2720 кандыдатаў навук.
У даследаванні і распрацоўкі актыўна ўключаецца моладзь. Амаль чвэрць даследчыкаў, якія выконвалі навуковыя даследаванні і распрацоўкі, - маладыя вучоныя.
У 2025 годзе падрыхтоўка аспірантаў у рэспубліцы ажыццяўлялася ў 119 арганізацыях. Колькасць аспірантаў, якія навучаюцца, склала 4,4 тыс. чалавек. Падрыхтоўка дактарантаў вялася ў 75 арганізацыях, дзе навучалася 579 чалавек. 61% навучэнцаў у аспірантуры складаюць маладыя людзі ва ўзросце да 35 гадоў; у дактарантуры 67% - ва ўзросце да 50 гадоў.
Асаблівая ўвага ў рэспубліцы ўдзяляецца падрыхтоўцы навуковых кадраў па прыярытэтных спецыяльнасцях, неабходных для развіцця высокатэхналагічных вытворчасцей, якія адносяцца да V і VI тэхналагічных укладаў эканомікі (усяго 137 прыярытэтных спецыяльнасцей). На пачатак 2019 года па прыярытэтных спецыяльнасцях навучаліся 2 388 аспірантаў і 270 дактарантаў.