Удзел грамадзян у кіраванні справамі дзяржавы
Адзінай крыніцай дзяржаўнай улады і носьбітам суверэнітэту ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляецца народ.
Рэалізуючы найважнейшы канстытуцыйны прынцып прыналежнасці ўлады народу, грамадзянам Рэспублікі Беларусь прадастаўляецца права ўдзельнічаць у кіраванні справамі дзяржавы, створаны неабходны механізм рэалізацыі гэтага права. Асноўнымі формамі ўдзелу грамадзян у кіраванні справамі дзяржавы з'яўляюцца выбары, рэферэндумы, рэспубліканскія і мясцовыя сходы.