Спартыўныя захапленні

Спорт займае вялікае месца ў жыцці Прэзідэнта Беларусі. Так павялося з самых юных гадоў і да сённяшніх дзён: некалькі гадзін трэніровак нязменна прысутнічаюць у штодзённым графіку Аляксандра Лукашэнкі.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што ў жыцці ўпраўленца спорт вельмі неабходны. У час сустрэчы ў Акадэміі кіравання Прэзідэнт падкрэсліваў:

– Калі ў вас няма спорту, у жыцці вы ўпраўленцам не станеце. Вы будзеце хадзіць, прабачце за грубасць, пузатыя, тоўстыя, непаваротлівыя. Гэта для здароўя важна. Таму што ўпраўленец – гэта яшчэ і здароўе. Слухайце, што за ўпраўленец, калі ён знешне будзе дрэнна выглядаць? А гэта спорт. Таму мне даводзіцца не толькі займацца самому, не толькі вучыць сваіх дзяцей, але і дэманстраваць усяму народу, што трэба займацца спортам. Абавязкова трэба.

Дзяржава робіць усё, каб на подыум падымаліся беларускія спартсмены, на сусветных арэнах гучаў беларускі гімн і развяваўся сцяг краіны. У многіх вялікіх гарадах краіны ёсць лядовыя Палацы, стадыёны, спартыўныя комплексы рознага профілю. Каб дзеці станавіліся на канькі, раскатвалі свае першыя звязкі на лядовых пляцоўках і футбольных палях, і праз гады пагражалі сусветным дружынам беларускім сцягам.

Адсюль і даручэнні Прэзідэнта: наладзіць вытворчасць свайго. Адрадзіць тыя ж "Целяханы", якія ведалі некалі ад Варшавы да Уладзівастока. Каб набіраць скорасць і лёгка каціць на сваіх, айчынных, мог кожны школьнік, спартсмен-пачатковец або бацька, які дае першыя ўрокі сыну.