ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал"

Другі нацыянальны тэлеканал (АНТ) створаны ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 лютага 2002 года.
ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал"

Тэлеканал АНТ упершыню выйшаў у эфір 25 чэрвеня 2002 года і даволі хутка ўвайшоў у лік лідараў у тэлевізійнай прасторы Беларусі. У апошнія некалькі гадоў ён прайшоў эвалюцыю ад звычайнага тэлеканала да медыяпляцоўкі з дзейсным інструментарыем у інтэрнэце, у тым ліку сацыяльных сетках, і ўласным радыё.

З першага дня вяшчання АНТ інфармуе гледачоў аб важных падзеях у нашай краіне і за мяжой. Інфармацыйны складнік тэлеканала – гэта выпускі навін, інфармацыйна-аналітычныя праграмы, грамадска-палітычныя ток-шоу.

У 2018 годзе ў Бруселі адкрылася Еўрапейскае бюро АНТ. Адкрыццё бюро дало магчымасць тэлеканалу быць у эпіцэнтры самых важных падзей Еўропы.

Асаблівае месца на тэлеканале адводзіцца рабоце ў інтэрнэце. Сярод дзяржаўных СМІ АНТ першым атрымаў сярэбраную кнопку YouTube. Створаны поўны набор інтэрнэт-пляцовак. У структуру АНТ таксама ўваходзіць радыё "Цэнтр FM".

АНТ – гэта актуальныя навіны, лепшыя сусветныя тэлевізійныя праекты, фільмы і серыялы, праграмы максімальна цікавыя і важныя для беларускага гледача.