Беларусь у лічбах

Беларусь у лічбах

  • 207,6

    207,6 тыс. кв.км – плошча тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (краіна займае па гэтым паказчыку 84 месца ў свеце і 13 месца сярод еўрапейскіх дзяржаў).

  • 3 617

    3 617 км, згодна з данымі Дзяржпагранкамітэта, складае працягласць Дзяржаўнай граніцы. У тым ліку: з Расійскай Федэрацыяй - 1283 км, з Еўрасаюзам - 1250 км, з Украінай - 1084 км, з Рэспублікай Польшча - 398 км, з Літоўскай Рэспублікай - 679 км, з Латвійскай Рэспублікай - 173 км.

  • 560
    Беларусь у лічбах

    560 км - працягласць Рэспублікі Беларусь з поўначы на поўдзень.

  • 650

    650 км - працягласць Рэспублікі Беларусь з захаду на ўсход.

  • 55 10′55″ п.ш. 28 15′30″ у.д.

    У Віцебскай вобласці Беларусі знаходзіцца геаграфічны цэнтр Еўропы (48 км на паўднёвы захад ад Полацка, недалёка ад возера Шо). Яго каардынаты 55°10′55″ п.ш. 28°15′30″ у.д.

  • 160

    160 м - сярэдняя вышыня Рэспублікі Беларусь над узроўнем мора, найвышэйшая кропка - гара Дзяржынская, размешчаная ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці, яе абсалютная вышыня - 345 м.

  • 84,0

    84,0 тыс. кв.км займаюць у Беларусі лясы. Гэта 40,5% ад агульнай плошчы краіны.

  • 20,8
    Беларусь у лічбах

    20,8 тыс. рэк працякаюць па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, іх агульная працягласць у межах краіны - 90,6 тыс. км.

  • 80,1 
    Беларусь у лічбах

    80,1 кв.км - плошча самага вялікага ў Рэспубліцы Беларусь возера Нарач.

  • 1 356

    У Беларусі функцыянуюць 1 356 асабліва ахоўных прыродных тэрыторый агульнай плошчай 1,90 млн га (на 1 студзеня 2026 г.), што складае 9,2% ад плошчы краіны. З іх:

    • 1 запаведнік (Бярэзінскі біясферны запаведнік);
    • 4 нацыянальныя паркі ("Белавежская пушча"; "Прыпяцкі", "Браслаўскія азёры", "Нарачанскі");
    • 375 заказнікаў.

    Найбольш вядомая запаведная тэрыторыя краіны - Белавежская пушча, буйнейшы астатак рэліктавага першабытнага лесу Еўропы.

  • 5,7
    Беларусь у лічбах

    Больш як 5,7 тыс. гісторыка-культурных каштоўнасцей знаходзяцца пад аховай дзяржавы, 4 аб’екты ўключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА: Белавежская пушча, замкавы комплекс "Мір",  Геадэзічная дуга Струвэ, архітэктурна-культурны комплекс рэзідэнцыі Радзівілаў у г.Нясвіжы.

  • 213

    213 відаў жывёл уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі і знаходзяцца пад аховай дзяржавы.

  • 60

    60 л у секунду - аб’ём выкідваемай вады (дэбет) крыніцы  "Блакітная крыніца" ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Гэта самы магутны паток узыходзячага тыпу на Усходне-Еўрапейскай раўніне. Глыбіня прыроднага калодзежа - больш як 150 м.

  • 9 056 080

    9 056 080 чалавек склала насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 1 студзеня 2026 года - 0,1% агульнай колькасці насельніцтва планеты.

  • 4 159,1

    Паводле папярэдняй ацэнкі ў 2025 годзе 4 159,1 тыс. чалавек заняты ў эканоміцы краіны.

  • 123
    Беларусь у лічбах

    У Беларусі каля 123 тыс. шматдзетных сем’яў (выхоўваюць траіх і больш дзяцей).

  • 2 817
    Беларусь у лічбах

    2 817 устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, дзейнічала на пачатак 2025/2026 навучальнага года ў Рэспубліцы Беларусь.

  • 47

    47 устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы вышэйшай адукацыі (УВА), функцыянавала ў Рэспубліцы Беларусь на пачатак 2025/2026 навучальнага года.

  • 239,7

    239,7 тыс. студэнтаў і магістрантаў навучалася ва УВА Беларусі ў 2025/2026 навучальным годзе, 24,6 тыс. з якіх - іншаземцы.

  • 233 860 000

    233,86 млн т складаюць разведаныя запасы гіпсу Брынёўскага радовішча Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці (паводле даных Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя).

  • 4 234 799 000

    У 4,23 млрд т ацэньваюцца выяўленыя запасы гаручых сланцаў на двух радовішчах (паводле даных Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя) .

  • 7 694 568 700
    Беларусь у лічбах

    7,7 млрд т налічваюць разведаныя і пацверджаныя запасы калійных солей у Рэспубліцы Беларусь (паводле даных Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя).

  • 63 529 700

    63,5 млн т складаюць запасы кварцавых пяскоў, што выкарыстоўваюцца для вытворчасці шкла (паводле даных Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя).

  • 888 038 890

    888,0 млн т складаюць агульныя разведаныя запасы радовішчаў даламіту ў Рэспубліцы Беларусь (паводле даных Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя).

  • 1

    Беларусь - першая ў свеце краіна, якая легалізавала крыптавалюты. Адпаведны Дэкрэт Прэзідэнт Беларусі падпісаў 21 снежня 2017 г.

  • 32

    32 месца сярод 167 краін займае Беларусь у Індэксе дасягнення глабальных Мэт устойлівага развіцця (SDG Index), згодна са справаздачай Sustainable Development Report 2025.

  • 26

    Беларусь займае 26 месца сярод 234 краін і аўтаномных тэрыторый па колькасці заключаных двухбаковых інвестыцыйных пагадненняў (паводле даных ЮНКТАД).

  • 77

    77 месца сярод 193 краін займала Беларусь у рэйтынгу "Індэкс электроннага ўрада-2024"

  • 24

    Беларусь займала 24 месца сярод 171 краіны свету па паказчыку "Доступ да базавых ведаў" у Індэксе сацыяльнага прагрэсу, 2026 год.

  • 27

    Беларусь займае 27 месца ў рэйтынгу сярод 172 краін па Індэксе гендарнай няроўнасці, згодна са справаздачай Human Development Report 2025.

  • 54

    Беларусь заняла 54 месца сярод 199 краін свету ў рэйтынгу самых гасцінных краін свету Welcoming Countries Rank, 2026.

  • 55

    55 месца займае Беларусь у Індэксе эфектыўнасці намаганняў у сферы аховы клімату (Climate Change Performance Index (CCPI) - 2026).

  • 32

    32 месца сярод 180 краін займае Беларусь у Індэксе экалагічнай эфектыўнасці (The Environmental Performance Index), 2024 г.

  • 70

    70 месца сярод 171 краіны належыць Беларусі ў Глабальным індэксе сацыяльнага прагрэсу, згодна са справаздачай Global Social Progress Index 2026.

  • 65

    65 месца са 193 краін займала Беларусь у рэйтынгу па Індэксе чалавечага развіцця (Human Development Index), згодна са справаздачай Human Development Repot 2025. 

  • 54

    Беларусь заняла 54 месца сярод 199 краін у рэйтынгу самых гасцінных краін свету Welcoming Countries Rank, 2026.

  • 78

    78 месца ў Беларусі сярод 167 краін у рэйтынгу Індэкса працвітання брытанскага аналітычнага цэнтра The Legatum Institute (The Legatum Prosperity Index 2023).

  • 46

    Беларусь займае 46 месца сярод 192 краін у Глабальным індэксе ўстойлівай канкурэнтаздольнасці (Global Sustainable Competitiveness Index, 2025).

  • 56

    Беларусь займае 56 месца сярод 153 краін у Індэксе канкурэнтаздольнасці прамысловасці (Competitive Industrial Performance Index, 2025).

  • 51 712,2

    $51 712,2 млн склаў экспарт тавараў і паслуг Рэспублікі Беларусь у 2025 г. Суадносіны гэтага паказчыка і ВУП (экспартная квота) складаюць каля 55%.

  • 38

    Больш як на $38 млрд Рэспубліка Беларусь паставіла малочнай прадукцыі на экспарт за 2010-2025 гг.

  • 5
    Беларусь у лічбах

    Краіна займала 5 месца ў сусветным экспарце алею з рапсу ў 2024 годзе.

  • 12

    Краіна займала 12 месца ў сусветным экспарце ДСП у 2024 годзе.

  • 5

    Краіна займала 5 месца сярод сусветных экспарцёраў ільну і льняных тканін у 2024 годзе.

  • 151

    У 151 краіну ў 2025 годзе экспартаваліся беларускія тавары.

  • 115
    Беларусь у лічбах

    У 115 краін пастаўляліся ў 2025 г. беларуская сельгаспрадукцыя і прадукты харчавання.

  • 1 047
    Беларусь у лічбах

    1 047 арганізацый-рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій дзейнічала па стане на 1 студзеня 2026 года.

  • 1

    Беларускі экіпаж каманды "МАЗ-СПОРТаўта" пад кіраваннем Сяргея Вязовіча заваяваў 3 месца на завершаным у Саудаўскай Аравіі ралі-рэйдзе "Дакар-2020". А ў 2023 годзе спартыўная каманда "МАЗ-СПОРТаўта" ўпершыню ў гісторыі стала пераможцам ралі-рэйду "Шаўковы шлях - 2023".

  • 256

    256 відаў інавацыйнай прадукцыі выпускаецца на ААТ "БМЗ - кіруючая кампанія холдынга "БМК".

  • 450
    Беларусь у лічбах

    450 т - грузападымальнасць самага вялікага ў свеце кар’ернага самазвала БЕЛАЗ 75710, створанага ў Беларусі ў 2013 г. Устанавіў рэкорд Гінеса, калі правёз па выпрабавальным палігоне груз на 503,5 т.

  • 74,8
    Здаровы лад жыцця

    У Беларусі чаканая працягласць жыцця пры нараджэнні - 74,8 года (2025 г.).

  • 10

    У 2025 годзе Рэспубліка Беларусь заняла 10-е месца па ўзроўні донарства згодна з IRODAT Worldwide actual deceased organ donors rate, 11-е месца па колькасці трансплантацый ныркі на мільён насельніцтва і 26-е месца па колькасці трансплантацый печані на мільён насельніцтва.

  • 170

    За 2025 год беларускія ўрачы аказалі медыцынскія паслугі больш як 170 тыс. іншаземцаў са 160 краін.

  • 2,9

    Беларусі ўдаецца ўтрымліваць узровень дзіцячай смяротнасці да 2,9 на 1 тыс. нованароджаных жывымі (2024 г.). Гэта адзін з самых нізкіх паказчыкаў у свеце. Павялічваецца выжывальнасць дзяцей з экстрэмальна нізкай масай цела, выходжваюцца нованароджаныя, якія з’явіліся на свет на 22 тыдні цяжарнасці. Беларусь займае лідзіруючыя месцы сярод краін з самым нізкім узроўнем дзіцячай і мацярынскай смяротнасці.

  • 1 745,8
    Беларусь у лічбах

    1 745,8 млн чалавек перавезена у Беларусі ўсімі відамі транспарту за год (2025 г.).

  • 1,6

    Больш за 1,6 тыс. км - працягласць беларускіх аўтадарог з павышаным скорасным рэжымам.

  • 1,5

    Больш як 1,5 тыс. км, згодна з данымі Мінтранса, складае агульная працягласць 2 транс’еўрапейскіх транспартных калідораў у межах Беларусі.

    Тэрыторыю Рэпублікі Беларусь перасякаюць транс’еўрапейскія транспартныя калідоры, вызначаныя па міжнароднай класіфікацыі пад нумарам II "Захад - Усход" (Берлін - Варшава - Мінск - Масква - Ніжні Ноўгарад) і IX "Поўнач - Поўдзень" (Хельсінкі - Санкт-Пецярбург/Масква - Кіеў - Кішынёў) з адгалінаваннем IXB (Калінінград/Клайпеда - Вільнюс - Мінск - Кіеў - Кішынёў). Яны звязваюць Заходнюю Еўропу са многімі прамысловымі цэнтрамі Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Малдовы і іншых краін.

  • 5,5

    Эксплуатацыйная даўжыня чыгуначных пуцей у Рэспубліцы Беларусь складае больш за 5,5 тыс. км, з іх звыш 25% электрыфікаваны.

  • 352

    352 шт. на 1 тыс. чалавек - забяспечанасць насельніцтва легкавымі аўтамабілямі (на 1 студзеня 2026 г.).

  • 2 136,2

    Працягласць унутраных водных пуцей Беларусі, адкрытых для суднаходства, складае 2 136,2 км. Унутраныя водныя пуці размешчаны на рэках Днепр, Бярэзіна, Сож, Прыпяць, Нёман, Заходняя Дзвіна, Піна, Мухавец, Гарынь, Свіслач, а таксама на Днепра-Бугскім і Аўгустоўскім каналах.

  • 109
    Беларусь у лічбах

    109 узнагарод: 22 залатыя, 39 сярэбраных, 48 бронзавых заваяваны беларусамі на Алімпійскіх гульнях пасля афіцыйнага прызнання Нацыянальнага алімпійскага камітэта краіны (21 верасня 1993 г. на 101-й сесіі МАК у Манака).

  • 664

    У Беларусі ў 2024 годзе налічвалася 618 гасцініц і аналагічных сродкаў размяшчэння, якія мелі 20,1 тыс. нумароў.

  • 503

    478 - колькасць санаторна-курортных, аздараўленчых арганізацый і іншых спецыялізаваных сродкаў  размяшчэння ў 2024 годзе, якія адначасова маглі прыняць амаль 49 тыс. наведвальнікаў.

  • 1 844

    На канец 2024 г. налічвалася 1 842 помнікі архітэктуры Беларусі.

  • 1 215
    Беларусь у лічбах

    На канец 2024 г. налічвалася 1 216 помнікаў гісторыі Беларусі.

  • 69

    На канец 2024 г. налічвалася 67 помнікаў мастацтва Беларусі.

  • 2 221

    На канец 2024 г. налічваўся 2 221 помнік археалогіі Беларусі.

  • 150

    На канец 2024 г. ў Беларусі працавала 155 музеяў.

  • 24 014
    Беларусь у лічбах

    На канец 2024 г. у Беларусі функцыянавала 23 650 фізкультурна-спартыўных збудаванняў.

  • 17,3

    17,1 млн га - плошча існуючых паляўнічых угоддзяў.

  • 472,5

    427,6 тыс. турыстаў (з іх 13,9 тыс. - іншаземцы) у 2024 годзе скарысталіся паслугамі 1 408 суб’ектаў аграэкатурызму.

  • 9,75
    Беларусь у лічбах

    9,75% - стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка (з 25 чэрвеня 2025 г.).

  • 21

    21 банк дзейнічае на тэрыторыі Беларусі (на 1 сакавіка 2024 г.).

  • 1,6

    5,8% - узровень інфляцыі ў Беларусі (верасень 2025 г. да снежня 2024 г.).

  • 8,9

    8,9 млрд дол. ЗША - міжнародныя рэзервовыя актывы (на 1 лістапада 2024 г.).

  • 66
    Беларусь у лічбах

    66 двухбаковых міжнародных пагадненняў аб садзейнічанні ажыццяўленню і ўзаемнай абароне інвестыцый заключана Рэспублікай Беларусь.

  • 44,4

    44,4 т - залаты запас Беларусі (на 1 студзеня 2022 г.).

  • 19,3

    19,3 млн шт. банкаўскіх пластыкавых картак дзейнічалі ў Беларусі на 1 ліпеня 2024 г.

  • 70

    70 міжнародных пагадненняў аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў заключана Рэспублікай Беларусь.

  • 11,3

    11,3 млрд прамых замежных інвестыцый накоплена ў эканоміцы Беларусі на 1 ліпеня 2025 г.

  • 1,9

    1,8 млрд прамых замежных інвестыцый прыцягнута на чыстай аснове ў эканоміку за студзень-чэрвень 2025 г.

  • 71,7

    71,4% насельніцтва Беларусі ва ўзросце 6-72 гадоў карыстаюцца персанальным камп’ютарам (2024 г.).

  • 95,5

    94,3% насельніцтва Беларусі ва ўзросце 6-72 гадоў карыстаюцца інтэрнэтам (2024 г.).

  • 99,1

    98,9% насельніцтва Беларусі ва ўзросце 6-72 гадоў карыстаюцца сотавай сувяззю (2024 г.).

  • 100

    У Рэспубліцы Беларусь 100% насельніцтва мае доступ да электраэнергіі.

  • 56

    56 гідраэлектрастанцый агульнай электрычнай магутнасцю больш за 98 МВт дзейнічаюць у Беларусі.

  • 116
    Беларусь у лічбах

    У краіне пабудавана 116 ветраэнергетычных установак агульнай электычнай магутнасцю звыш 130 МВт, большая частка з якіх размешчана ў Гродзенскай і Магілёўскай абласцях.

  • 105

    Беларусь мае 105 фотаэлектрычных (сонечных) станцый агульнай электрычнай магутнасцю звыш 270 МВт, большая частка з якіх размяшчаецца ў Гродзенскай, Магілёўскай і Брэсцкай абласцях.

  • 42

    У Беларусі пабудаваны 42 біягазавыя ўстаноўкі, якія  выпрацоўваюць як электрычную, так і цеплавую энергію. Агульная электрычная магутнасць - звыш 54 МВт, цеплавая - больш за 27 МВт.

  • 2 090

    1 376 станцый зарадкі электрычнага транспарту налічвалася ў Беларусі на пачатак 2025 г.

  • 577

    577 тыс. т умоўнага паліва сэканомлена ў 2022 г. у Беларусі дзякуючы рэалізацыі энергазберагальных мерапрыемстваў.

  • 99.9

    100% шматкватэрных жылых дамоў пабудавана ў 2024 г. у энергаэфектыўным выкананні.

  • 80

    80 экалагічных грамадскіх аб’яднанняў дзейнічаюць на тэрыторыі Беларусі, а таксама каля 20 экалагічных цэнтраў, у якіх звыш 30 тыс. навучэнцаў штогод наведваюць 2,5 тыс. гурткоў эколага-біялагічнага профілю.

  • 15

    Рэспубліка Беларусь штогод экспартуе другасных рэсурсаў на $15 млн.

  • 205
    Беларусь у лічбах

    147 электробусаў было задзейнічана ў перавозках пасажыраў на тэрыторыі Беларусі на пачатак 2025 г.