Падтрымка таленавітай моладзі
У Рэспубліцы Беларусь створана разгалінаваная сістэма сацыяльнай падтрымкі адоранай моладзі. Маладыя людзі, якія дасягнулі пэўных поспехаў у вучобе, спорце, грамадскай дзейнасці, могуць прэтэндаваць на:
- ільготы пры паступленні ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі;
- матэрыяльнае стымуляванне;
- прадастаўленне жылога памяшкання ў інтэрнаце;
- права выбару першага працоўнага месца;
- назначэнне стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.