Выставачныя праекты ў Палацы Незалежнасці

Палац Незалежнасці – гэта не толькі пляцоўка для найважнейшых мерапрыемстваў, але і месца знаёмства з культурай, гісторыяй і традыцыямі Беларусі.

Інтэр'еры палаца неаднаразова ўпрыгожвалі экспазіцыі вядомых беларускіх мастакоў, дызайнераў, фатографаў, скульптараў, таленавітых аўтараў-пачаткоўцаў.

Летам 2018 года магчымасць прадставіць тут свае працы атрымала таленавітая творчая моладзь краіны: студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава.

Адным з найбуйнейшых праектаў, што экспануюцца ў залах Палаца Незалежнасці апошнім часам, стала фотавыстава "Планета Беларусь" вядомага беларускага фотамастака Сяргея Плыткевіча. Аўтар дае магчымасць гасцям экспазіцыі паглядзець на Беларусь з вышыні птушынага палёту, імкнецца паказаць прыгажосць яе прыроды, галоўныя славутасці.

Палац Незалежнасці – выдатная выставачная пляцоўка не толькі для беларускіх майстроў. У час афіцыйнага візіту Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева ў Беларусь восенню 2018 года тут дэманстравалася выстава работ мастачкі з Азербайджана Наілі Гандзілавай, прымеркаваная да 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж краінамі.

Вопыт арганізацыі выставачных праектаў у Палацы Незалежнасці плануецца прадаўжаць і развіваць.