Белтэлерадыёкампанія

У структуры Белтэлерадыёкампаніі - сем тэлеканалаў:
- галоўны інфармацыйны канал "Беларусь 1",
- пазнавальна-забаўляльны канал для ўсёй сям’і "Беларусь 2",
- сацыякультурны "Беларусь 3",
- рэгіянальны "Беларусь 4", які выходзіць у пяці абласцях краіны з пазначэннем рэгіёна: Магілёў, Гомель, Віцебск, Гродна, Брэст,
- спартыўны "Беларусь 5",
- "НТБ-Беларусь",
- міжнародны спадарожнікавы тэлеканал "Беларусь 24"
пяць каналаў радыё:
- Першы нацыянальны канал Беларускага радыё,
- канал "Культура",
- радыёстанцыя "Сталіца",
- замежнае радыё "Беларусь",
- радыёстанцыя "Радыус-FM",
пяць абласных тэлерадыёкампаній, а таксама першы ў краіне спартыўны інтэрнэт-канал "Беларусь 5. Інтэрнэт".
У інтэрнэце кампанія прадстаўлена афіцыйным парталам, спецыяльнымі сайтамі брэндаў, акаўнтамі ў сацыяльных сетках.
Кампанія мае вялікі творчы патэнцыял і найноўшую тэхнічную базу, займае лідзіруючыя пазіцыі ў айчынным тэле- і радыёвяшчанні і вытворчасці арыгінальнага кантэнту. У 2019 годзе да II Еўрапейскіх гульняў было закуплена сучаснае высокатэхналагічнае абсталяванне, у тым ліку чатыры суперсучасныя перасовачныя тэлевізійныя станцыі (ПТС).
Эфір тэлеканалаў Белтэлерадыёкампаніі - гэта арыгінальны кантэнт, рэйтынгавыя фарматы, гучныя тэлевізійныя прэм’еры, забаўляльныя і пазнавальныя праграмы, папулярныя серыялы, спорт высокіх дасягненняў.
З 1993 года Белтэлерадыёкампанія прадстаўляе Беларусь у Еўрапейскім вяшчальным саюзе і выступае эксклюзіўным вяшчальнікам конкурсаў "Еўрабачанне" ў краіне. Супрацоўнікі медыяхолдынга маюць вопыт сумеснай работы з прадстаўнікамі ЕВС і іншых айчынных і замежных тэлерадыёвяшчальных кампаній і арганізацый.
Кампанія мае багаты вопыт арганізацыі і правядзення міжнародных песенных фестываляў і нацыянальных тэлевізійных конкурсаў: міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2010" і "Еўрабачанне-2018" у Мінску, нацыянальных адбораў дзіцячага і дарослага "Еўрабачання", міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу "Тэлевяршыня", адкрытага публічнага конкурсу "Трыумф. Героям спорту" і інш.