Міжнароднае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва

Рэспубліка Беларусь актыўна развівае міжнароднае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва з замежнымі краінамі. Цяпер узаемадзеянне ў сферы навукі і тэхналогій ажыццяўляецца з больш як 50 краінамі свету. З 2016 па 2019 год Беларусь падпісала пагадненні аб супрацоўніцтве з Алжырам, Грузіяй, Ізраілем, Італіяй, Карэяй, Сербіяй, Славакіяй, Латвіяй, Малдовай, Таджыкістанам, Турцыяй, Узбекістанам і Еўрапейскай эканамічнай камісіяй ААН.

Істотна павялічана колькасць сумесных навукова-тэхнічных праектаў па міжнародных дагаворах Рэспублікі Беларусь: у 2019 годзе забяспечана рэалізацыя 112 такіх праектаў. З 2016 па 2019 год упершыню пачата рэалізацыя сумесных праектаў з Азербайджанам, Кубай, Манголіяй, Пакістанам, Славакіяй і Узбекістанам.

У 2019 годзе рэалізоўвалася 7 праграм Саюзнай дзяржавы, у выніку якіх плануецца распрацоўка інавацыйных тэхналогій і абсталявання для вытворчасці біябяспечных кармоў жывёл, распрацоўка новых тэхналогій хірургічнага лячэння дзяцей з цяжкімі пашкоджаннямі пазваночніка, распрацоўка інавацыйных геномных тэхналогій ідэнтыфікацыі асобы, развіццё сістэмы гідраметэаралагічнай бяспекі Саюзнай дзяржавы.

У 2018 годзе ДКНТ сумесна з Міністэрствам адукацыі і навукі Расіі распрацавана і зацверджана Саветам Міністраў Саюзнай дзяржавы палажэнне аб Прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне навукі і тэхнікі.