Дзяржаўны герб

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь

У выяве Дзяржаўнага герба адлюстроўваюцца асноўныя нацыянальныя і духоўныя каштоўнасці беларусаў: грамадзянская еднасць, працавітасць, міралюбнасць.

У цэнтры контур Беларусі - суверэнітэт, тэрытарыяльная еднасць  краіны.

Вянок з залатых каласоў, кветак лёну і канюшыны - дабрабыт і дастатак. З кожнага боку вянок тройчы абвіты чырвона-зялёнай стужкай, у сярэдняй частцы якой у аснове герба ў два радкі напісаны золатам словы "РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ".

Зямны шар - жаданне жыць у міры і згодзе, супрацоўнічаць з усімі краінамі.

Узыходзячае сонца - сімвал жыцця і найлепшай долі.

Зорка - сімвал чалавека і чалавецтва, знак мужнасці і высокіх намераў, высокіх памкненняў народа.

Прэзідэнт - Дзецям
Наша Канстытуцыя
Прэзідэнт - Дзецям
Правы дзіцяці