Адукацыя
Сістэма адукацыі Рэспублікі Беларусь
Сістэма адукацыі працуе стабільна, паступальна развіваецца і застаецца адной з асноўных умоў паспяховага развіцця нашай дзяржавы і грамадства.
Ствараючы ў Беларусі цэласную і збалансаваную сістэму адукацыі, якая дае магчымасць кожнаму рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права на адукацыю і стаць паспяховым у грамадстве, канкурэнтаздольным у прафесіі, запатрабаваным у жыцці, Міністэрства адукацыі арыентуецца, перш за ўсё, на даручэнні, якія былі вызначаны Кіраўніком дзяржавы на Рэспубліканским педагагічным савеце ў жніўні 2024 г.
Выбар курсу на стварэнне сацыяльнай дзяржавы даў магчымасць вызначыць дакладную стратэгію функцыянавання і развіцця сістэмы адукацыі. Аб гэтым сведчаць такія макрапаказчыкі, як узровень пісьменнасці дарослага насельніцтва (99,9%), ахоп базавай, агульнай сярэдняй і прафесійнай адукацыяй занятага насельніцтва (98%).
Сістэма адукацыі Беларусі забяспечвае атрыманне навучэнцамі асноўнай, дадатковай і спецыяльнай адукацыі.
Беларусь - лідар сярод краін СНД па ахопліванні насельніцтва дашкольнай адукацыяй. Ахоп установамі дашкольнай адукацыі дзяцей ва ўзросце ад 1 да 6 гадоў складае 88,1%, а падрыхтоўкай да школы - 100%.
Кожны другі выпускнік установы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі сёння працуе на высокатэхналагічных і навукаёмістых вытворчасцях.
Па колькасці студэнтаў на 10 тысяч насельніцтва Беларусь знаходзіцца сярод лідараў еўрапейскіх краін.
Кожны другі школьнік атрымлівае дадатковую адукацыю.
У беларускай сістэмы адукацыі ёсць усе асновы быць паспяховай у сусветнай адукацыйнай прасторы.



