Звароты грамадзян і юрыдычных асоб

Работа са зваротамі грамадзян на сённяшні дзень – адзін з найважнейшых напрамкаў дзейнасці ўсёй сістэмы дзяржкіравання Рэспублікі Беларусь. Менавіта яна забяспечвае абарону правоў і законных інтарэсаў чалавека, садзейнічае павышэнню якасці жыцця людзей, стварэнню ўмоў для свабоднага развіцця асобы.

Гэту сферу дзейнасці дзяржаўных органаў Прэзідэнт Беларусі трымае на пастаянным строгім кантролі. Асаблівыя функцыі па маніторынгу работы са зваротамі грамадзян ускладзены на Адміністрацыю Прэзідэнта.   Яе праводзіць галоўнае ўпраўленне па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб. Асноўнымі задачамі ўпраўлення з'яўляюцца забеспячэнне своечасовага разгляду зваротаў і арганізацыя асабістага прыёму грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і прадстаўнікоў юрыдычных асоб.

Звароты, якія паступілі ў Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, разглядаюцца ў адпаведнасці з:

Звароты, якія паступілі на імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у тым ліку па пытаннях абскарджання рашэнняў дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, падпарадкаваных (падсправаздачных) непасрэдна Прэзідэнту, могуць разглядацца ад імя Прэзідэнта Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Адміністрацыя Прэзідэнта не надзелена правам перагляду (разгляду) судовых, а таксама іншых працэсуальных рашэнняў, паколькі ў адпаведнасці з артыкулам 2 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" дзеянне гэтага закона не распаўсюджваецца на звароты, якія падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў.

Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей – грамадзяне), і юрыдычных асоб на імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Адміністрацыі Прэзідэнта накіроўваюцца і разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".

Звароты, якія паступілі на імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у тым ліку па пытаннях абскарджання рашэнняў дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, падпарадкаваных (падсправаздачных) непасрэдна Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, могуць разглядацца ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (частка другая падпункта 1.1 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 года № 498 "Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб").

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мовах.

Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:

  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку або ініцыялы грамадзяніна;
  • адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • выклад сутнасці звароту.

Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:

  • поўную назву юрыдычнай асобы;
  • месца знаходжання юрыдычнай асобы;
  • выклад сутнасці звароту;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты.

Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён, а тыя, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, – не пазней за 1 месяц.

Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца шляхам сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў або ў пісьмовым выглядзе па месцы жыхарства (месцы знаходжання) грамадзяніна або месцы знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".

У выпадку, калі электронныя звароты аналагічнага зместу, якія паступаюць ад розных заяўнікаў, маюць масавы характар (больш за 10 зваротаў), адказы на такія звароты могуць размяшчацца на афіцыйным сайце без накіравання адказаў (паведамленняў) заяўнікам (артыкул 25-1 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб").

Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):

  • выкладзены не на беларускай або рускай мове;
  • не маюць прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • не маюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адраса яе месца знаходжання, прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
  • маюць тэкст, які не паддаецца прачытанню; 
  • маюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
  • падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах;
  • у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
  • прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
  • пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не змешчаны новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
  • з заяўнікам спынена перапіска.

Прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у рэзідэнцыі Прэзідэнта па вул. К. Маркса, 38

Прыём вышэйшымі службовымі асобамі і кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь:

  • Прыём грамадзян службовымі асобамі ажыццяўляецца згодна з графікам і пачынаецца, як правіла, з 10.00.
  • Прыём вышэйшымі службовымі асобамі і кіруючымі работнікамі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, Камітэта дзяржаўнага кантролю і Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца па папярэднім запісе.
  • Рашэнне аб прыёме прымаецца службовай асобай, якая праводзіць асабісты прыём, на падставе вынікаў разгляду пісьмовага або электроннага звароту заяўніка па сутнасці пытання з просьбай аб асабістым прыёме, які павінен быць прадастаўлены ў Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь не пазней як за 5 дзён да даты прыёму.
  • Інфармацыя аб прынятым рашэнні даводзіцца да ведама заяўніка пісьмова, пры неабходнасці дубліруецца па тэлефоне.

Штодзённы прыём супрацоўнікамі ўпраўлення

Прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца штодзённа (акрамя суботы і нядзелі) з 8.00 да 17.00 (перапынак на абед з 13.00 да 14.00), па адрасе: г. Мінск, вул. К. Маркса, 38 (уваход з боку вул. Кірава, 43).

Тэлефон прыёмнай грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па вул. К. Маркса, 38: +375-17-222-37-78.

Прыём вядзецца ўпаўнаважанымі асобамі – супрацоўнікамі галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у парадку жывой чаргі.

Пры сабе неабходна мець дакументы, якія засведчваюць асобу (пашпарт, пасведчанне на права жыхарства, пасведчанне бежанца). Рэкамендуецца таксама мець адказы на папярэднія звароты ў іншыя арганізацыі і іншыя неабходныя для разгляду пытання дакументы.

У адпаведнасці з нормамі артыкулаў 12 і 13 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб ветэранах" інваліды і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны прымаюцца ў першую чаргу.

Тэлефоны спецыялістаў па абласцях і г. Мінску (панядзелак – пятніца з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00):

Тэлефон аўтаадказчык: +375-17-222-26-15