Грамадскае аб’яднанне "Беларускі саюз жанчын"
Грамадскае аб'яднанне "Беларускі саюз жанчын" (ГА "БСЖ") створана 14 снежня 1991 года. Гэта самая масавая жаночая арганізацыя краіны, у якой больш за 200 тыс. жанчын, аб'яднаных па тэрытарыяльнай і прафесійнай прыкметах.
Дзейнасць БСЖ накіравана на садзейнічанне ў абароне правоў і законных інтарэсаў жанчын, сям’і і дзяцей, забеспячэнне дастойнага становішча жанчыны ў грамадстве, павышэнне яе ролі ў грамадска-палітычным, сацыяльна-эканамічным і культурным жыцці краіны.
Пры ГА "БСЖ" створаны аб'яднаныя арганізацыі ААТ "ААБ Беларусбанк", ААТ "Белаграпрамбанк", ААТ "Белінвестбанк", Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Генеральнай пракуратуры, канцэрна "Беллегпрам", канцэрна "Белнафтахім", Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь, Статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь, навукова-практычных цэнтраў сістэмы аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці і Белкаапсаюза.
У шэрагах арганізацыі - члены Савета Рэспублікі і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, арганізацый і прадпрыемстваў, дзелавых колаў і бізнес-супольнасцей. 79 актывістаў ГА "БСЖ" з'яўляюцца дэлегатамі Усебеларускага народнага сходу, а старшыня ГА "БСЖ" Шпілеўская В.А. і член Савета старэйшын ГА "БСЖ" Ермакова Н.А. уведзены ў склад Прэзідыума УНС. Гэта дае магчымасць арганізацыі актыўна ўдзельнічаць у заканатворчай дзейнасці, павышаць жаночы ўплыў у грамадстве, уносіць істотны ўклад у развіццё краіны.
У маі 2023 года Міністэрствам юстыцыі прынята рашэнне аб аднясенні ГА "БСЖ" да ліку суб'ектаў грамадзянскай супольнасці, якія маюць права на ўзаемадзеянне з дзяржаўнымі органамі (арганізацыямі) у асаблівых формах.
БСЖ вядзе актыўную дабрачынную і гуманітарную дзейнасць па аказанні дапамогі, у тым ліку маючым патрэбу жанчынам, сем'ям, дзецям.