Міністэрства аховы здароўя

Агульная інфармацыя

Міністэрства аховы здароўя – рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, які забяспечвае правядзенне адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы здароўя.

Асноўныя задачы

  • арганізацыя аказання медыцынскай дапамогі насельніцтву Беларусі;
  • арганізацыя забеспячэння санітарна-эпідэмічнага дабрабыту насельніцтва Беларусі;
  • арганізацыя лекавага забеспячэння насельніцтва Беларусі;
  • арганізацыя правядзення навуковых даследаванняў, укаранення дасягненняў навукі і тэхнікі ў медыцынскую практыку;
  • ажыццяўленне каардынацыі дзейнасці іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, юрыдычных і фізічных асоб у галіне аховы здароўя;
  • правядзенне дзяржаўнай палітыкі ў сферы аказання псіхалагічнай дапамогі, за выключэннем дзяржаўнай палітыкі ў сферы аказання псіхалагічнай дапамогі ў сістэме адукацыі;
  • забеспячэнне выканання паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь;
  • прыцягненне інвестыцый, у тым ліку замежных, у сферу аховы здароўя і прамысловай вытворчасці лекавых сродкаў;
  • ажыццяўленне каардынацыі дзейнасці па арганізацыі і забеспячэнні вытворчасці, структуры і наменклатуры лекавых сродкаў, а таксама па павышэнні яе якасці і канкурэнтаздольнасці, развіцці экспартнага патэнцыялу айчыннай фармацэўтычнай прамысловасці;
  • правядзенне дзяржаўнай палітыкі па абароне эканамічных інтарэсаў айчынных вытворцаў лекавых сродкаў на знешнім і ўнутраным рынках і дзяржаўнай падтрымцы іх экспарту.

Месцазнаходжанне:

220048, г. Мінск, вул. Мяснікова, 39

Афіцыйны сайт:

www.minzdrav.gov.by