Міністэрства па надзвычайных сітуацыях
Агульная інфармацыя
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях - рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, які ажыццяўляе рэгуляванне і кіраванне ў сферы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару і грамадзянскай абароны, забеспячэння пажарнай, прамысловай, ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, стварэння і забеспячэння захаванасці дзяржаўнага і мабілізацыйнага матэрыяльных рэзерваў, а таксама рэгуляванне ў сферы бяспекі суднаходства маламерных суднаў на ўнутраных водных шляхах Беларусі.
Асноўныя задачы
- арганізацыя мерапрыемстваў па ліквідацыі надзвычайных сітуацый і ўдзел у ліквідацыі надзвычайных сітуацый;
- удзел у рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, грамадзянскай абароны і забеспячэння пажарнай бяспекі;
- арганізацыя і ўдзел у межах сваёй кампетэнцыі ў забеспячэнні функцыянавання дзяржаўных сістэм папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, грамадзянскай абароны і пажарнай бяспекі, сістэмы маніторынгу і прагназавання надзвычайных сітуацый;
- каардынацыя ў межах сваёй кампетэнцыі дзейнасці дзяржорганаў, іншых арганізацый у сферы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, грамадзянскай абароны і забеспячэння пажарнай бяспекі;
- ажыццяўленне дзяржнагляду, кантрольных, дазвольных і іншых спецыяльных функцый у галіне абароны насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый, грамадзянскай абароны і забеспячэння пажарнай бяспекі;
- кіраванне грамадзянскай абаронай.
Месцазнаходжанне:
220030, г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 5