Міністэрства працы і сацыяльнай абароны

Агульная інфармацыя

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны – рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, які рэалізуе палітыку ў галіне працы і аховы працы, занятасці насельніцтва, сацыяльнай абароны і дэмаграфічнай бяспекі.

Асноўныя задачы

  • распрацоўка прапаноў і рэалізацыя асноўных напрамкаў і прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі па пытаннях садзейнічання занятасці насельніцтва, аплаты, умоў і аховы працы, дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і пенсійнага забеспячэння, дэмаграфічнай бяспекі, сацыяльнага партнёрства, урэгулявання калектыўных працоўных спрэчак, сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльнай дапамогі, альтэрнатыўнай службы, паляпшэння сацыяльна-эканамічных умоў жыццядзейнасці сям’і, забеспячэння роўных правоў і роўных магчымасцей мужчын і жанчын, сацыяльных гарантый насельніцтву;
  • удасканаленне заканадаўства аб працы, занятасці i сацыяльнай абароне насельніцтва;
  • ажыццяўленне кантролю за выкананнем заканадаўства аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні, нагляду за выкананнем заканадаўства аб працы і аб ахове працы;
  • ажыццяўленне міжнароднага супрацоўніцтва ў вышэйназваных абласцях.

Месцазнаходжанне:

220004, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 23, корп. 2

Афіцыйны сайт:

www.mintrud.gov.by