Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь
Агульная інфармацыя
Савет Міністраў – Урад Рэспублікі Беларусь – калегіяльны цэнтральны орган дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь, які ажыццяўляе ў адпаведнасці з Канстытуцыяй выканаўчую ўладу ў краіне і кіраўніцтва сістэмай падпарадкаваных яму рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, а таксама мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.
Асноўныя задачы
- кіруе сістэмай падпарадкаваных яму органаў дзяржаўнага кіравання і іншых органаў выканаўчай улады;
- распрацоўвае асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі і прымае меры па іх рэалізацыі;
- распрацоўвае і прадстаўляе Прэзідэнту для ўнясення ў парламент праект рэспубліканскага бюджэту і справаздачу аб яго выкананні;
- забяспечвае правядзенне адзінай эканамічнай, фінансавай, крэдытнай і грашовай палітыкі, дзяржаўнай палітыкі ў галіне навукі, культуры, адукацыі, аховы здароўя, экалогіі, сацыяльнага забеспячэння і аплаты працы;
- прымае меры па забеспячэнні правоў і свабод грамадзян, абароне інтарэсаў дзяржавы, нацыянальнай бяспецы і абараназдольнасці, ахове ўласнасці і грамадскага парадку, барацьбе са злачыннасцю;
- выступае ад імя ўласніка ў адносінах да маёмасці, якая з'яўляецца ўласнасцю Рэспублікі Беларусь, арганізуе кіраванне дзяржаўнай уласнасцю;
- забяспечвае выкананне Канстытуцыі, законаў і дэкрэтаў, указаў і распараджэнняў Прэзідэнта;
- адмяняе акты міністэрстваў і іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання;
- ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, ускладзеныя на яго Канстытуцыяй, законамі і актамі Прэзідэнта.

Месцазнаходжанне:
220010, г. Мінск, вул. Савецкая, 11 (Дом Урада)