Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Агульная інфармацыя

Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з'яўляецца палатай тэрытарыяльнага прадстаўніцтва. Ад кожнай вобласці і горада Мінска тайным галасаваннем выбіраюцца на пасяджэннях дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню кожнай вобласці і горада Мінска па 8 членаў Савета Рэспублікі. Яшчэ 8 членаў Савета Рэспублікі назначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Членам Савета Рэспублікі можа быць грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які дасягнуў 30 гадоў і пражыў на тэрыторыі адпаведнай вобласці, горада Мінска не менш як 5 гадоў.

Кампетэнцыя Савета Рэспублікі

  • адабрае або адхіляе прынятыя Палатай прадстаўнікоў праекты законаў аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю; праекты іншых законаў;
  • дае папярэднюю згоду на назначэнне Прэзідэнтам Генеральнага пракурора, Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю, Старшыні і членаў Праўлення Нацыянальнага банка;
  • аналізуе дзейнасць мясцовых Саветаў дэпутатаў, прымае меры па развіцці мясцовага самакіравання; адмяняе рашэнні мясцовых Саветаў дэпутатаў, якія не адпавядаюць заканадаўству;
  • прымае рашэнне аб роспуску мясцовага Савета дэпутатаў у выпадку сістэматычнага або грубага парушэння ім патрабаванняў заканадаўства і ў іншых выпадках, прадугледжаных законам;
  • раСавет Рэспублікі можа прымаць рашэнні па іншых пытаннях, прадугледжаных Канстытуцыяй.

Савет Рэспублікі надзелены правам заканадаўчай ініцыятывы.

Месцазнаходжанне:

220016, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 9

Афіцыйны сайт:

www.sovrep.gov.by