Сацыяльная абарона інвалідаў
За апошнія гады Рэспубліка Беларусь зрабіла важныя крокі па забеспячэнні ў нашай краіне захавання правоў інвалідаў у адпаведнасці з агульнапрынятымі міжнароднымі нормамі.

У якасці інструменту, што забяспечвае выпрацоўку скаардынаваных дзеянняў па рэалізацыі палажэнняў Канвенцыі аб правах інвалідаў, Урадам Рэспублікі Беларусь у 2017 годзе падрыхтаваны і зацверджаны Нацыянальны план. Перыяд выканання яго мерапрыемстваў разлічаны да 2025 года.
Прыярытэтнымі напрамкамі Нацыянальнага плана з’яўляюцца развіццё інклюзіўнай адукацыі, вырашэнне пытання па працаўладкаванні і занятасці людзей з інваліднасцю, стварэнне такіх умоў, якія дадуць магчымасць людзям з інваліднасцю інтэгравацца ва ўсе сферы жыццядзейнасці грамадства.
Інваліды і іншыя асобы, маючыя патрэбу ў дапамозе, заўсёды знаходзіліся ў зоне пастаяннай увагі дзяржавы. Ім гарантавана сацыяльная падтрымка ў выглядзе грашовых выплат (пенсіі, дапамогі, дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога) і аказання сацыяльных паслуг.