Віншаванне работнікам і ветэранам сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

    Дарагія сябры!

    Віншую вас з прафесійным святам.

    Наш народ заўсёды высока цаніў нялёгкую працу на сельскай ніве - самую мірную і стваральную на зямлі. Хлебаробаў стагоддзямі ўслаўлялі ў вершах і прозе, увекавечвалі на мастацкіх палотнах, а вянок з залатых каласоў з кветкамі лёну і канюшыны на Дзяржаўным гербе суверэннай Беларусі стаў яркім сімвалам працвітання, дастатку і вялікай працавітасці ўсіх жыхароў нашай цудоўнай краіны. 

    Сёння мы падводзім вынікі сельскагаспадарчага года і ўшаноўваем работнікаў аграпрамысловага комплексу. Дзякуючы вам забяспечваецца ўласная харчовая бяспека, рэспубліка пацвярджае сваю надзейнасць па ўсіх экспартных напрамках. 

    Упэўнены, важныя задачы па павышэнні ўраджайнасці розных культур, мадэрнізацыі і будаўніцтве сучасных комплексаў, укараненні передавых тэхналогій вытворчасці і дасягненняў айчыннай аграрнай навукі будуць выкананы і ўзнімуць галіну на новы ўзровень.

    У гэты святочны дзень жадаю вам і вашым блізкім здароўя, шчасця і чыстага неба над галавой. 

    Аляксандр Лукашэнка