Гісторыка-культурная спадчына

Імі ганарыцца Беларусь! Найбольш выдатныя для айчыннай і сусветнай культуры аб'екты ўключаны ў спісы сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Найбольш значная спадчына (помнікі археалогіі, архітэктуры і горадабудаўніцтва, гісторыі, мастацтва, нематэрыяльныя праяўленні творчасці чалавека (звычаі, традыцыі, абрады)), узятая пад ахову дзяржавай, уключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь - 5610 аб'ектаў.

Захаваць гісторыка-культурную спадчыну нашай краіны шмат у чым удаецца дзякуючы фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.

Рэспубліка Беларусь у 2020 г. старшынствавала ў экспертным савеце пры базавай арганізацыі СНД у сферы захавання сусветнай спадчыны. Прыярытэтам у рабоце экспертнага савета на 2020 г. была каардынацыя намаганняў краін СНД у папулярызацыі выдатных аб'ектаў на міжнароднай арэне.