Прамысловасць
Прамысловая вытворчасць фарміруе больш як чвэрць валавога ўнутранага прадукту Беларусі (паводле папярэдняй ацэнкі ў 2024 годзе - 25%).
Найбольш развітыя галіны прамысловасці краіны: машынабудаўнічы комплекс, вытворчасць прадуктаў харчавання, напіткаў і тытунёвых вырабаў, вытворчасць нафтапрадуктаў, хімічная і фармацэўтычная галіны, вытворчасць электраэнергіі, вытворчасць гумавых, пластмасавых вырабаў і будаўнічых матэрыялаў, дрэваапрацоўка, лёгкая прамысловасць.