Вытворчасць прадуктаў харчавання, напіткаў і тытунёвых вырабаў
Рэспубліка Беларусь - адзін з вядучых сусветных экспарцёраў прадуктаў харчавання. Займае самыя высокія месцы па пастаўках асобных іх відаў: у прыватнасці, у 2024 годзе - сёмае месца - па экспарце масла сметанковага, дзявятае месца ў свеце па экспарце сухога абястлушчанага малака, дзявятае месца - па экспарце сыроў і тварагу, восьмае месца - па экспарце сухога неразведзенага малака.
За 2025 год экспарт сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання склаў $10,1 млрд, а доля гэтай прадукцыі ў агульным аб'ёме экспарту Беларусі склала 24,4%.
У поўнай меры забяспечваюцца і патрэбнасці ўнутранага рынку. Найбольш шырока прадстаўлена прадукцыя з малака і мяса. Асартымент мясной прамысловасці - каля 1,2 тыс. найменняў, малочнай - больш за 1,8 тыс. найменняў прадукцыі. З улікам кан'юнктуры рынку, запатрабаванняў спажыўцоў, эканамічнай сітуацыі асартымент пастаянна абнаўляецца і пашыраецца.
Прадукцыя айчынных арганізацый харчовай прамысловасці нязменна вызначаецца высокай якасцю. Яна не раз адзначалася ўзнагародамі на нацыянальных і міжнародных выстаўках.