Машынабудаванне
Машынабудаванне - вядучая галіна, апора і рухаючая сіла эканомікі краіны, адыгрывае важную ролю ў сацыяльна-эканамічным і інтэлектуальным развіцці дзяржавы і па праву лічыцца фундаментам усяго прамысловага комплексу.
У краіне працуюць сотні прадпрыемстваў, якія вырабляюць аўтамабілі і аўтакампаненты, сельскагаспадарчыя машыны і станкі, складаныя прыборы, оптыку, электратэхнічнае абсталяванне, ліфты, бытавую тэхніку і электроніку. Усё гэта - машынабудаўнічая галіна Рэспублікі Беларусь.
У вытворчай лінейцы - дзясяткі тысяч найменняў рознай прадукцыі: ад мікрасхем да самых вялікіх у свеце кар'ерных самазвалаў.
Беларускае машынабудаванне забяспечвае якасную работу такіх галін эканомікі, як энергетыка, будаўніцтва, транспарт, аграпрамысловы комплекс.
Заводы адыгрываюць вялікую ролю як у развіцці краіны ў цэлым, так і ў рэгіянальнай эканоміцы, у частцы забеспячэння занятасці насельніцтва, з'яўляючыся ў многіх выпадках горадаўтваральнымі арганізацыямі.
На ўсіх кантынентах зямнога шара працуе тэхніка, створаная рукамі беларускіх рабочых.
За 2024 год 61,9% машынабудаўнічай прадукцыі рэалізавалася за мяжу. Легкавыя аўтамабілі СЗАТ "БЕЛДЖЫ", кар'ерныя самазвалы ААТ "БЕЛАЗ", трактары ААТ "МТЗ", цягачы і аўтобусы ААТ "МАЗ", тэлевізары УП "Н-ЦІВІ" і ААТ "Віцязь", электронныя інтэгральныя схемы ААТ "Інтэграл", камбайны ААТ "Гомсельмаш", ліфты ААТ "Магілёўліфтмаш", халадзільнікі ЗАТ "АТЛАНТ" і іншая шматлікая прадукцыя нашых флагманаў пастаўлялася ў 124 краіны свету.
Калі ў вытворчасці кар'ернай, пасажырскай, сельскагаспадарчай тэхнікі ў Беларусі былі сур'ёзныя кампетэнцыі з часоў Савецкага Саюза, то гэта галіна стала абсалютна новай у айчынным машынабудаванні. Аб'ёмы вытворчасці і продажаў легкавых аўто імкліва растуць з кожным годам.
Прадпрыемствы машынабудаўнічага комплексу вядуць актыўную работу па заваяванні новых рынкаў збыту, стварэнні інавацыйных прадуктаў, тэхнічным пераўзбраенні і мадэрнізацыі вытворчасцей, павышэнні якасці і канкурэнтаздольнасці айчыннай тэхнікі.