Лёгкая прамысловасць

Лёгкая прамысловасць Рэспублікі Беларусь уключае вытворчасць тэкстыльных вырабаў, адзення, вырабаў са скуры і футру, вытворчасць абутку. У галіне занята звыш 2 тыс. арганізацый з агульнай колькасцю працуючых больш за 82 тыс. чалавек. 

Па выніках 2024 года 55% выпускаемых тавараў пастаўлялася на экспарт у 73 краіны свету.

Буйнейшыя вытворцы і экспарцёры - гэта РУВГП "Аршанскі льнокамбінат", ААТ "Камволь", ААТ "Магатэкс", ААТ "Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднанне", ААТ "Віцебскія дываны", ААТ "Стужка", ААТ "Світанак", ААТ "Палессе", СТАА "Контэ Спа", ААТ "Брэсцкі панчошны камбінат", СП ЗАТ "Мілавіца", ААТ "Слонімская камвольна-прадзільная фабрыка", ТАА "Марк Фармэль", ААТ "Камволь", ААТ "Камінтэрн", ААТ "Мінскае вытворчае скураное аб'яднанне", ААТ "Славянка", ААТ "Світанак".

На працягу апошніх гадоў прадпрыемствы галіны рэгулярна становяцца пераможцамі і лаўрэатамі прафесійных конкурсаў і прэмій – Дзяржаўны знак якасці, "Лідар спажывецкага рынку", "Лідар года", "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь", Belarus Beauty Awards і іншых.