Дзяржаўны сакратарыят Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь
Агульная інфармацыя
Дзяржаўны сакратарыят Савета Бяспекі – рабочы орган Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь. Савет Бяспекі з'яўляецца канстытуцыйным вышэйшым калегіяльным каардынацыйна-палітычным органам, які рэалізуе паўнамоцтвы Прэзідэнта ў сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекі.
Асноўныя задачы
- ажыццяўляе інфармацыйна-аналітычнае, прававое і арганізацыйна-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці Прэзідэнта і Савета Бяспекі па рэалізацыі імі сваіх паўнамоцтваў у сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекі, у тым ліку па пытаннях функцыянавання сіл і сродкаў забеспячэння нацыянальнай бяспекі, развіцця супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з замежнымі дзяржавамі ў галіне міжнароднай бяспекі;
- забяспечвае падрыхтоўку і ўнясенне на разгляд Прэзідэнта і Савета Бяспекі праектаў рашэнняў па пытаннях у сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекі, а таксама кантроль за іх выкананнем;
- каардынуе дзейнасць дзяржаўных органаў у працэсе падрыхтоўкі і рэалізацыі прынятых рашэнняў па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі, а таксама па распрацоўцы і ўдакладненні прававых актаў і іншых дакументаў у сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекі.
Дзяржаўны сакратарыят забяспечвае дзейнасць міжведамасных камісій пры Савеце Бяспекі, сярод якіх камісіі па бяспецы ў эканамічнай сферы, па абароне дзяржаўных сакрэтаў, па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве і экспартным кантролі, па бяспецы ў інфармацыйнай сферы.

Месцазнаходжанне:
220016, г. Мінск, вул. К. Маркса, 38