Зварот да народаў Беларусі і Расіі з нагоды 25-годдзя Дагавора аб Саюзнай дзяржаве
Дарагія сябры!
Сардэчна віншую вас з 25-годдзем падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.
Роўна чвэрць стагоддзя таму, 8 снежня 1999 года, мы адкрылі новы гарызонт у нашых адносінах. Гэта без перабольшання лёсавызначальнае рашэнне дало магчымасць двум братэрскім народам пераадолець разбуральныя цэнтрабежныя тэндэнцыі ў эканоміцы і сацыяльнай сферы і перайсці да будаўніцтва агульнага саюзнага дома на трывалай аснове гістарычнай, духоўнай і культурнай агульнасці, на аснове павагі суверэнітэту і нацыянальнай ідэнтычнасці дзвюх дзяржаў.
Таму заканамерна, што саюз Беларусі і Расіі атрымаў шырокую падтрымку нашых народаў.
Сёння можна з упэўненасцю сказаць, што Саюзная дзяржава адбылася і ярка дэманструе паспяховасць гэтага ўнікальнага міждзяржаўнага аб'яднання.
За два з паловай дзесяцігоддзі зроблена нямала. Мы шматразова прымножылі інтэграцыйныя сувязі па самым шырокім спектры напрамкаў. Рэалізавалі шэраг інавацыйных праектаў у розных галінах народнай гаспадаркі. Заняліся сумесным даследаваннем космасу, развіццём высокіх тэхналогій і атамнай энергетыкі.
Грамадзяне Беларусі і Расіі маюць роўны доступ да адукацыі, аховы здароўя, сістэмы сацыяльнага забеспячэння, бесперашкоднае права на працаўладкаванне, свабоднае перамяшчэнне і выбар месца жыхарства.
У няпростых умовах мінулага перыяду мы шматразова маглі пераканацца, наколькі важныя магчымасці, якія прадастаўляе нам такая інтэграцыя, наколькі каштоўнай з'яўляецца ўзаемная падтрымка.
Упэўнены, разам мы пераадолеем усе цяжкасці, пацвярджаючы правільнасць выбранага 25 гадоў таму курсу на з'яднанне і сумеснае развіццё Беларусі і Расіі ў рамках Саюзнай дзяржавы ў імя нашых народаў.
Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту, мірнага неба, адзінства і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.
Аляксандр Лукашэнка