Сустрэча з кіруючым і аператыўным складам органаў дзяржбяспекі

  • 7
  • 18:09

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці 15 сакавіка правёў сустрэчу з кіруючым і аператыўным складам органаў дзяржбяспекі.

Кіраўнік дзяржавы падрабязна выказаўся на тэму абстаноўкі ўнутры і вакол Беларусі. Размова ў тым ліку ішла аб процідзеянні спробам Захаду расхістаць сітуацыю ў краіне, аб процідзеянні санкцыйным мерам, дамоўленасцях па развіцці супрацоўніцтва з Расіяй. Закрануў Прэзідэнт і тэматыку ваеннай бяспекі.

"Я запрасіў вас у гэту залу для сур'ёзнай мужчынскай размовы (такая размова нядаўна адбылася з кіруючым складам Міністэрства абароны), - адзначыў Кіраўнік дзяржавы ў пачатку мерапрыемства. - Размова па сутнасці, кароткая і, я вельмі спадзяюся, што яна будзе рэзультатыўнай".

Прэзідэнт перакананы, што на гэты момант органы дзяржбяспекі прымаюць усе неабходныя меры па абароне нацыянальных інтарэсаў краіны. І дзякуючы зладжанай рабоце сілавога блока паспяхова вырашаюцца задачы ў сферах разведкі, контрразведкі, абароны канстытуцыйнага ладу і процідзеяння тэрарызму. "Дзякуючы ўсё ж такі зладжанай рабоце вашай і МУС нам удаецца стрымліваць гэтыя атакі", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў сваёй рабоце Камітэт дзяржаўнай бяспекі павінен сканцэнтравацца на глабальных, маштабных задачах, пастаўленых Кіраўніком дзяржавы: "Заўважце, я асабліва вас не цягну ў сферу сельскай гаспадаркі, прамысловасці (толькі па асобных элементах) і гэтак далей. Вы займайцеся сваёй справай: разведка, контрразведка, абарона канстытуцыйнага ладу, антытэрастыстычныя мерапрыемствы - гэта ваш хлеб, які вы павінны есці. Калі сітуацыя абвострыцца да немагчымага, першыя, каму я аб гэтым скажу і з кім параюся, - гэта з вамі".

На сустрэчы знайшлося месца і ўрачыстаму моманту - Аляксандр Лукашэнка ўдастоіў узнагарод супрацоўнікаў органаў дзяржаўнай бяспекі.

"Што датычыцца той сітуацыі, якая складваецца вакол і ўнутры Беларусі - гэта толькі вяршыня айсберга. Менавіта вы ведаеце глыбіню і адваротны бок усіх сродкаў і метадаў уздзеяння, накіраваных на нас. Такіх як інспіраванне дзяржаўнага перавароту, арганізацыя тэрарыстычных актаў, акцый па запалохванні насельніцтва, правядзенне агрэсіўнай інфармацыйнай вайны, спробы разбурыць эканоміку. Словам, гібрыдная вайна. Менавіта такія войны ў сучасную эпоху будуць ва ўсіх кропках нашай планеты, калі будуць. І канечная кропка гэтай гібрыднай вайны, вядома ж, ваенная агрэсія. Пакуль мы да гэтага не дайшлі", - звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да ўдзельнікаў сустрэчы.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што яны як ніхто разумеюць вастрыню сітуацыі. Красамоўна сведчаць аб ёй і раскрытыя сіламі КДБ планы па ўчыненні насільных экстрэмісцкіх дзеянняў у адносінах да прадстаўнікоў дзяржаўных СМІ, суддзяў, дэпутацкага корпуса, супрацоўнікаў сілавых структур і членаў іх сем'яў.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў 2021 годзе органамі дзяржбяспекі Беларусі ва ўзаемадзеянні з іншымі дзяржаўнымі структурамі прадухілена 11 спроб учынення тэрактаў, арганізаваных і прафінансаваных з тэрыторыі Польшчы, Літвы, Украіны, ЗША і Германіі.

Задакументавана і спынена дзейнасць сеткі так званых спячых ячэек праекта "Рабочы рух", курыруемага спецслужбамі ЗША і Літвы. Удзельнікамі гэтага экстрэмісцкага фарміравання планаваліся дыверсіі з гібеллю людзей на аб'ектах Аршанскага і Мінскага чыгуначных вузлоў, на прадпрыемствах "Гродна Азот", "Гомсельмаш", "Нафтан", БМЗ. Для карэкціроўкі заходняй санкцыйнай палітыкі праз сетку інфарматараў ажыццяўляўся збор закрытых даных аб механізмах процідзеяння эканамічным абмежаванням", - пералічыў факты Прэзідэнт Беларусі.

Ён таксама звярнуў увагу на неабходнасць стварэння надзейнай сістэмы контрразведвальнай абароны прадпрыемстваў і ўстаноў і нагадаў, што па гэтым пытанні былі прыняты канкрэтныя рашэнні, аддадзены распараджэнні ўраду, КДБ і іншым зацікаўленым. Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, як яны рэалізаваны на практыцы, якія ёсць праблемныя аспекты, што патрабуюць рэагавання на ўзроўні Прэзідэнта.

Аляксандр Лукашэнка прывёў у якасці прыкладу сітуацыю з рэферэндумам, які нядаўна прайшоў у Беларусі. "Мы правялі яго без здарэнняў. Але паглядзіце, якія "надзеі" звязвалі з гэтай падзеяй нашы збеглыя. Распрацаваны экстрэмісцкай арганізацыяй так званы план "Перамога" прадугледжваў арганізацыю серыі тэрактаў на тэрыторыі краіны, што стала б падставай для сацыяльнага ўзрыву. Сёй-той за мяжой не ўтойваў, што такой магла б стаць правакацыя з гібеллю людзей (гэта для іх наогул быў бы падарунак), свяшчэннаслужыцеляў або іншай "сакральнай ахвяры". Ад гэтых ідэй яны не адмаўляюцца і сёння. На шчасце, мы трымаем сітуацыю пад кантролем", - сказаў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, таксама не далі жаданага выніку ўсе задзейнічаныя для зрыву канстытуцыйнай кампаніі механізмы: інфармацыйная агрэсія, спробы кібератак на аб'екты жыццезабеспячэння, чыгуначнага транспарту, прамысловасці, энергетыкі, праваахоўныя органы.

"Хацеў бы вылучыць асобна тыя спробы кібератак, якія рабіліся супраць нас. Гэта падобна да біялагічнай зброі, і яшчэ нават мацней. Не трэба ні танкі, ні кулямёты, ні ракеты высокадакладныя. Дастаткова зрабіць масіраваныя кібератакі на эканамічныя аб'екты, суб'екты любой краіны. І гэтага будзе дастаткова, каб перавярнуць краіну", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

"Таму гэтаму напрамку барацьбы і КДБ, і іншых структурам трэба ўдзяліць асаблівую ўвагу", - даручыў беларускі лідар.

"Выканаўцам названых мною планаў пара прызнаць, што свой апошні шанц рэабілітаваць сябе перад спонсарамі яны страцілі ў дзень рэферэндуму. Гэта ў іх быў час пік: атрымаецца, выведуць на вуліцу народ, перавернуць краіну - грошы дадуць. Не атрымаецца - грошай не будзе. Таму сёння на галодным пайку бегаюць па ўсёй планеце ад ЗША да Японіі, каб знайсці грошы. Не атрымалася. Пачалі пад розныя праграмы, у гэтым выпадку на вайну ва Украіне. Слухайце, "не вайне, не вайне!" крычаць усюды, а фарміруюць батальёны з ашалелых беларускіх грамадзян. А пад гэта просяць грошы. Ну зразумела, што калі нават грошы дыяспара або хтосьці за мяжой збярэ і накіруе ім, то 99% гэтых грошай асядзе ў іх у кішэнях, як гэта было да гэтага часу. Нарэшце Захад пачаў гэта разумець і грашамі не раскідваецца. Можа, таму, што ўжо ў саміх не так шмат іх", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт расказаў, хто і дзе цяпер рыхтуе пятую калону для Беларусі. "Кіруемая з Вільнюса, Варшавы, Кіева, а рэальна з Вашынгтона пятая калона - гэта, паўтару, ужо іншыя людзі (тут яны робяць правільна - твары трэба мяняць). Яны абучаюцца пад эгідай спецслужбаў ЗША і краін Заходняй Еўропы ва ўмовах павышанай канспірацыі. Абучаюцца на тэрыторыі асобных сумежных дзяржаў, па аналогіі з абвершколамі перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Вопыт спатрэбіўся ім".

Паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, ужо сёння плануецца ўкараненне падрыхтаванай там так званай новай эліты ў розныя сферы беларускага грамадства: у дзяржапарат перш за ўсё, сілавыя структуры, грамадскія арганізацыі, сродкі масавай інфармацыі. "Ставяцца задачы "паўзучай" трансфармацыі беларускай дзяржавы ў інтарэсах Захаду, распродажу найбольш каштоўных эканамічных актываў, змянення палітычнага курсу краіны", - канстатаваў Прэзідэнт.

"Змяненне палітычнага курсу - гэта і ёсць спроба перадзелу сфер уплыву ў рэгіёне. Відавочна, што канечная мэта - Расія, Кітай і іх устараненне як канкурэнтаў на геапалітычнай карце свету. Падзеі, якія адбываюцца вакол Украіны, з'яўляюцца прамым доказам таго", - сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што "віна" Беларусі толькі ў тым, што яна знаходзіцца на скрыжаванні інтарэсаў у цэнтры Еўропы. "Так будзе заўсёды. Таму што інтарэсы перасякаюцца праз Беларусь. І нам трэба выбудаваць так палітыку, каб утрымаць сваю краіну, як бы ні было цяжка", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

"Пасля правалу мяцяжу ўжо стаўка была зроблена на новыя асобы (на гэта звярніце асаблівую ўвагу), якія, на думку заходніх куратараў, узначаляць пратэсты, прычынай якіх, паводле разлікаў заказчыка, стане эфект ад санкцый. Гэта значыць санкцыі ўзбудзяць народ, узбударажаць, і яны потым сядуць на гэтага каня. Павінен сказаць, што нічога з гэтага не атрымаецца. Вы гэта разумееце. Хутка зразумеюць і простыя грамадзяне, - заўважыў беларускі лідар. - Мы не вырабляем тую прадукцыю, якую немагчыма прадаць на рынках, дапусцім, Расіі і Кітая. Я ўжо не кажу аб тым, што мы сёння гандлюем, напэўна, са ста краінамі, калі не больш. Але нам дастаткова нават гэтых рынкаў. І тую прадукцыю, якую мы вырабляем, дзякуй богу, яна заўсёды будзе запатрабавана на гэтых рынках".

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што ў хуткім часе больш запатрабаванымі будуць валюты такіх краін, як Расія або Кітай, на рынкі якіх Беларусь пастаўляе значную частку сваёй прадукцыі. А таму для грамадзян няма неабходнасці "бегаць па "завуголлі", па закавулках", каб недзе абмяняць рублі на долары: "Ну, вымянялі, нахапаліся. Цяпер гэты долар пакрыху пачынае прасядаць ужо. Таму што нікому не патрэбны. Асабліва ў сувязі з гэтымі санкцыямі, якія ўведзены супраць нас".

"Напэўна, будзем хутка змагацца, каб лішні расійскі рубель быў у кішэні або юань. Таму што з гэтымі краінамі мы ў асноўным будзем гандляваць", - заўважыў беларускі лідар.

Ён адзначыў, што ўсё неабходнае для вытворчасці Беларусь на 90% атрымлівае з Расіі. Гэта ж краіна з'яўляецца асноўным рынкам збыту для айчыннай прадукцыі.

"Нам трэба наладзіць плацяжы. Але ў нас дастаткова розуму - у нашых спецыялістаў і ў Нацыянальным банку, і ва ўрадзе для таго, каб вырашыць гэту праблему. Мы яе вырашаем", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт засяродзіў увагу на прарыўных дамоўленасцях Беларусі і Расіі, дасягнутых для сумеснага процістаяння санкцыйнаму націску з боку Захаду. Бакі, у прыватнасці, вырашылі адмовіцца ад долара ў разліках за энергарэсурсы і сумесна прапрацаваць больш аптымальную цану на расійскую нафту для Беларусі.

"Учора завяршыліся перагаворы дэлегацый Расіі і Беларусі ў развіццё маёй сустрэчы з Прэзідэнтам Пуціным. Я не буду дэталізаваць, настане час - раскажам. Але тое, за што мы змагаліся з Расіяй заўсёды, адбылося. Нарэшце ў кіраўніцтва Расіі, ды і ва ўсіх расіян, сфарміравалася цвёрдае разуменне, што мы павінны быць разам, што Беларусь гэтак жа патрэбна Расіі, як нам патрэбна вялікая Расія", - падкрэсліў Прэзідэнт.

"Мы адтуль куплялі, атрымлівалі энергарэсурсы, энерганосьбіты, мы іх будзем атрымліваць прыкладна па тых жа, можна сказаць, цэнах, як у Расійскай Федэрацыі - тое, што мы заўсёды патрабавалі ад Расіі", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што Беларусь і далей будзе мець магчымасць працаваць на вялікім расійскім рынку: "І там будзе запатрабавана ўсё, што мы вырабляем - і лёгкая прамысловасць, і нафтаперапрацоўка, нафтахімія. Усё, што мы вырабляем, на гэтым вялікім рынку ў Расіі і Кітаі патрэбна будзе".

Прэзідэнт таксама выказаўся на тэму праводзімай Расіяй ва Украіне спецаперацыі. Ён чарговы раз пацвердзіў, што беларускія войскі не плануюць прымаць у ёй удзел. "Што датычыцца Украіны, вы ўважліва сочыце за сітуацыяй. Яшчэ раз хачу падкрэсліць (вы гэта ведаеце лепш, чым іншыя людзі): мы не збіраемся ўвязвацца ў гэту аперацыю, якую Расія праводзіць ва Украіне, - сказаў Прэзідэнт. - Самае галоўнае, як ваенным вам гавару, у гэтым няма ніякай неабходнасці".

"Ну, падумайце, што мы можам там Расіі дабавіць? Што датычыцца асабовага складу, там дастаткова сваіх воінаў. Мы штосьці можам Расіі з пункту гледжання ўзбраенняў дабавіць? Ды не. Мы гэта ўсё закупляем у Расійскай Федэрацыі. У іх гэта ўсё ёсць, і нават лепш. Таму нам там рабіць няма чаго. І нас туды не клічуць", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што беларускія войскі ў сувязі з праводзімай аперацыяй выконваюць свае задачы на тэрыторыі Беларусі. "Наша задача - гэта вельмі важна ў любым баі, не толькі ў вайне - папярэдзіць нападзенне з тылу на войскі, якія рухаюцца наперад. Расійскія. Вось гэтага мы ніколі не павінны дапусціць. Ніколі! Гэта будзе накшталт здрады. Я аб гэтым сказаў у першыя дні. Мы гэта і робім, таму што гэта яшчэ нам і трэба як дзяржаве, каб абараніць свае рубяжы на паўночным захадзе, захадзе, ды ўжо сёння і на поўдні".

Прэзідэнт на сустрэчы таксама адзначыў, што, як і папярэджваў раней, Беларусь будуць спрабаваць уцягнуць ва ўзброенае процістаянне на тэрыторыі Украіны. "Сведчаннем таго з'яўляецца літаральна два дні таму ноччу пуск чарговы на тэрыторыю нашай Беларусі - удар па нашай тэрыторыі - ракетай "Кропка-У", якую мы паспяхова з расіянамі перахапілі і знішчылі над Прыпяццю. Недзе там каля рэчкі валяецца. Каму цікава, хто бліжэй, схадзіце, паглядзіце. Гэта не закрыта. Гэта не фэйк - тое, што я вам кажу. Проста мы аб гэтым не гаварылі. Нам трэба было разабрацца, што там адбываецца", - заявіў беларускі лідар.

"Што гэта такое? Яны што, адной ракетай хочуць разбамбіць Беларусь? Ды не атрымаецца. Гэта ракета проста не даляціць да нас. Але навошта гэта робіцца? Для таго, каб нас узбудзіць, і каб мы пачалі адказваць. Але мы не такія прастачкі. Мы калі адкажам, то адкажам сур'ёзна ўжо. Што адчуюць усе. Пакуль церпім", - дадаў Кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт звярнуў увагу, як на фоне падзей, якія адбываюцца апошнім часам, змянілася сітуацыя на заходніх граніцах краіны. "Паглядзіце, хто б мог падумаць: мы ўвесь час - вашы жонкі, некаторых - куды ездзілі рэчы купляць ці яшчэ нешта? У Літву, у Польшчу. Там усё было танна. Прадукты харчавання таннейшыя, яшчэ нешта і гэтак далей. Таму што дэмпінгаваў увесь Захад, пастаўляючы прадукцыю ў Літву, ведаючы аб тым, што мы яе купім там. Мы вывозілі валюту", - адзначыў беларускі лідар.

Цяпер, паводле яго слоў, склалася адваротная сітуацыя, калі ўжо на сумежным баку маюць патрэбу ў прадуктах харчавання з Беларусі. "Што сёння адбываецца... Граніца ж была закрытая, баяліся кавіду з Беларусі. Але справа ж не ў кавідзе, вы разумееце. Граніцу закрылі, каб мы туды не ішлі. Сёння забылі пра бежанцаў, пра кавід. Адкрылі граніцу і просяць: хаця бы крыху мукі, грэчкі і солі. Ну добра "Мазырсоль" працуе, можам тонамі, тысячу тон прадаць гэтай солі. Гэта таксама нашы магчымасці, каб вы ведалі. Едуць, каб бак бензіну заправіць. І будуць ехаць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы папярэдзіў, што ў будучым прадоўжацца спробы запалохаць людзей, схіліць да здрадніцтва, каб дэзарганізаваць работу найбольш вялікіх прамысловых прадпрыемстваў, аб'ектаў транспарту, энергетыкі, сувязі. "Інфармацыйная агрэсія будзе павялічвацца. На дыскрэдытацыю дзяржавы ў вачах насельніцтва кінуты вялізныя рэсурсы", - адзначыў беларускі лідар.

У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз падкрэсліў, што кожны ў краіне павінен займацца сёння сваёй справай: "Дысцыпліна павінна быць вельмі строгая. Як толькі расхлябанасць пойдзе, асабліва ў вашых радах, паўторым тое, што было ў 2020 годзе, але ўтрымаць краіну не зможам".

"Усё наладзіцца і стабілізуецца, калі мы, як я кажу, галаву ў руках і мазгі будзем трымаць і разумець, чаго мы хочам", - дадаў Прэзідэнт.